Вяроўка (фільм)
трылер 1948 года Альфрэда Хічкока From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Вяроўка» (англ.: Rope) — амерыканскі псіхалагічны крымінальны трылер 1948 года рэжысёра Альфрэда Хічкока, зняты паводле аднайменнай п'есы Патрыка Гамільтана (1929) у апрацоўцы Х'юма Кроніна.
П'еса заснавана на рэальных падзеях, якія адбыліся ў 1924 годзе ў Чыкага: двое прыяцеляў (і, паводле бульварнай прэсы, палюбоўнікаў), якіх звалі Леапольд і Лёб, са спартовай цікавасці забілі 14-летняга падлетка. Гэта першы фільм Хічкака, спрадзюсаваны ім самім пасля разрыву з Дэвідам Сэлзнікам. Хічкак разглядаў яго як эксперыментальны праект, які дазволіў яму пазнаёміцца з магчымасцямі каляровага кіно (тэкнікалора).
Пад уражаннем ад Другой сусветнай вайны Хічкак разбірае псіхалогію нацызму — у цэнтры яго ўвагі прывабнасць ідэй пра уласную выключнасць для маладога пакалення.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads