Вяртанне (фільм, 2006)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вяртанне (фільм, 2006)
Remove ads

«Вяртанне» (ісп.: Volver) — фільм Педра Альмадовара. Па словах рэжысёра, гэта гісторыя, у якой прысутнічаюць «бабуля, маці, дачка, здані і танга». Фільм удзельнічаў у конкурснай праграме Канскага кінафестывалю 2006 года. Педра Альмадовар атрымаў прыз за найлепшы сцэнарый, а актрысы, якія ўдзельнічалі ў фільме, атрымалі калектыўную ўзнагароду за акцёрскую працу.

Хуткія факты Вяртанне, Жанры ...
Remove ads

Анатацыя

Thumb
Пенелопа Круc у ролі Раймунды

Педра Альмадовар працягвае адну са сваіх галоўных тэм — жанчыны. Гэта гісторыя пра тры пакаленні жанчын (бабуля, маці і дачка), прадстаўленая праз прызму сямейных, сяброўскіх, суседскіх і любоўных адносін.

Пасля сваёй смерці Ірэнэ вяртаецца ў родны горад у відзе здані, каб зрабіць тое, што не паспела пры жыцці — папрасіць прабачэння. У яе ёсць тайна.

Яна паўстае перад сваёй малодшай дачкой і ўнучкай. Пачынае весці звычайны лад жыцця: змяняе прычоску, рыхтуе ежу і нават уладкоўваецца на працу (дапамагае сваёй дачцэ — цырульніку). Ужо занадта натуральна і свабодна паводзіць сябе Ірэнэ для здані…

Адзіная, каго баіцца здань-маці — сваю старэйшую дачку — валявую Раймунду. У Раймунды, у сваю чаргу, таксама ёсць тайна, а з развіццём сюжэту з’яўляецца яшчэ адна. Ці змогуць гераіні вырашыць усе свае праблемы і ці прывядзе гэта да шчаслівага канца?

Remove ads

Узнагароды і намінацыі

  • На Канскім кінафестывалі 2006 года фільм атрымаў узнагароды ў катэгорыях «Найлепшы сцэнарый» і «Найлепшая актрыса», прычым апошняя была прысуджана адразу шасці актрысам, якія зняліся ў фільме — Пенелопе Крус, Лоле Дуэньяс, Кармен Маўры, Бланцы Парцільё, Ёане Коба і Чус Лампрэаве.
  • У 2006 годзе фільм атрымаў узнагароду ФІПРЭСІ ў катэгорыі «Фільм года» на міжнародным Сан-Себасцьянскім кінафестывалі.
  • Быў прадстаўлены на кінафестывалі ў Таронта ў 2006 годзе.
  • Па выніках 2006 года намінаваны на кінапрэмію Гоя ў 14 катэгорыях, у тым ліку «Найлепшы фільм», «Найлепшы рэжысёр», «Найлепшая жаночая роля», «Найлепшы арыгінальны сцэнарый» і 3 намінацыі ў катэгорыі «Найлепшая жаночая роля другога плану».
Remove ads

Цікавыя факты

  • Volver — (з ісп. «вярнуцца») легендарнае аргенцінскае танга, увекавечанае Карласам Гардэлем. У фільме выканана Эстрэльяй Марэнтэ.
  • У папярэдняй карціне Педра Альмадовара «Дурное выхаванне» (La mala educación, 2004) ёсць адзін намёк на фільм «Вяртанне» і адзін на творчасць Альмадовара: па-першае, афіша фільма Энрыке Гадэда «Бабуля — здань», па-другое, на яшчэ адной афішы ў кабінеце дырэктара El Azar S.L. злева ўнізе фігуруе імя актрысы Кармен Маўры, якая сыграла ў некалькіх фільмах Альмадовара.
  • У карціне Педра Альмадовара «Кветка маёй таямніцы» (La flor de mi secreto, 1995) сюжэт «Вяртання» згадваецца як сюжэт адной з кніг, напісаных галоўнай гераіняй.

Зноскі

  1. europeanfilmawards.eu Праверана 23 лютага 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q101244563'></a>
  2. Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3561957'></a>
  3. Person Profile // Volver (I) (2006): Technical Specifications — 1990. Праверана 31 кастрычніка 2020.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q37312'></a>
  4. Person Profile // Volver (I) (2006): Release Info — 1990. Праверана 31 кастрычніка 2020.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q37312'></a>
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads