Вяцерскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вя́церскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Гразіна.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чарэйскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Вяцера. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чарэйскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Чашніцкага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Гразіна. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Старасельскага сельсавета[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads