Вячаслаў Іванавіч Янчэўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вячаслаў Іванавіч Янчэўскі (9 ліпеня 1948, Мінск — 13 сакавіка 2025[1]) — беларускі матэматык. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014; чл.-кар. з 2009), доктар фізіка-матэматычных навук (1981), прафесар (1990).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў з адзнакай Белдзяржуніверсітэт (1971).
З 1974 года працаваў у Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі, у 1992 года — в. а. загадчыка аддзела алгебры, з 1993 года — загадчык аддзела алгебры[3].
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы ў галіне алгебры, алгебраічнай геаметрыі і алгебраічнай К-тэорыі. Прапанаваў адзіны падыход да рашэння задач даследавання структурных уласцівасцей лінейных алгебраічных груп класічнага тыпу. Пабудаваў унітарную і спінорную прыведзеныя К-тэорыі для вылічэння прыведзеных груп Уайтхеда гензелевых канечнамерных алгебр з дзяленнем. Распрацаваў метады апісання спецыяльных нармальных падгруп мультыплікатыўных груп алгебр з інвалюцыямі. Даследаваў пытанні існавання цыклічных інвалюцый у класічных алгебрах з дзяленнем. Распрацаваў метады даследавання градуіраваных алгебр з інвалюцыямі, што дазволіла прапанаваць аднолькавую схему апісання груп Уййтхеда гензелевых цел і цел некамутатыўных рацыянальных функцый. Устанавіў і даказаў законы ўзаемнасці для груп Браўэра палёў функцый крывых над лічбавымі палямі. Рашыў праблему нетрывіяльнасці анізатропных прыведзеных унітарных груп Уайтхеда алгебр з дзяленнем, якім уласцівы ўнітарныя інвалюцыі. Распрацаваў новыя метады даследавання груп рацыянальных кропак лінейных алгебраічных груп, заснаваныя на ўстанаўленні глыбокіх сувязей мультыплікатыўнай структуры алгебр Адзумайі геаметрычных палёў і іх кагамалагічных уласцівасцей, вынікам чаго з’явілася рашэнне шэрагу праблем тэорыі лінейных алгебраічных груп, што знаходзяцца на стыку алгебраічнай К-тэорыі і алгебраічнай геаметрыі.
Аўтар звыш 200 навуковых прац, у т. л. 2 вучэбных дапаможнікаў для матэматычных спецыяльнасцей універсітэтаў.
Remove ads
Узнагароды
Прэмія НАН Беларусі (2008) за даследаванне структурных асаблівасцей алгебраічных разнастайнасцей.
Бібліяграфія
- Янчевский В. И. Приведенная унитарная K-теория и тела над гензелевыми дискретно-нормированными полями. // Изв. АН СССР. Сер. мат. 1978. — № 4. — С. 879—918.
- Монастырный А. П., Янчевский В. И. Группы Уайтхеда спинорных групп // Изв. АН СССР. Сер. мат. 1990. Т. 54, № 1. — С. 60—96.
- Yanchevskii V.I. Symmetric and skew-symmetric elements of involutions, associated groups, and the problem of decomposability of involutions // Proceedings of Symposia in Pure Mathematics. Vol. 58.2. P. 431—444.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads