Вячэрні Гродна
рэгіянальны інфармацыйна-аналітычны штотыднёвік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вячэ́рні Гро́дна — рэгіянальны інфармацыйна-аналітычны штотыднёвік. Выдаецца на дзвюх мовах — рускай і беларускай.[1]
Remove ads
Агульныя звесткі
Заснавана ў 2000 годзе. Пілотны нумар выйшаў 1 чэрвеня 2000 года, рэгулярна газета стала выходзіць з ліпеня 2000 года тыражом у 10 000 асобнікаў. З 2000 па 2004 год друкавалася фарматам А-2, 16 палос. У кастрычніку 2004 года перайшлі на А-3 фармат, 32 паласы. За час існавання газеты наклад вырас з 10 000 да 25 000 асобнікаў. На старонках выдання прысутнічаюць рубрыкі: палітыка, эканоміка, соцыум, права, культура, спорт і іншыя. Перыядычна рыхтуюцца тэматычныя старонкі: «Деловая среда», «Гость "Вечёрки"», «Четыре колеса», «Детская площадка», «Территория читателя», «Машина времени», «Женский клуб», «Молодежный бульвар».
Газета друкуецца ў ГАУПП «Гродненская типография». Дзень выхаду — серада. Распаўсюджваецца ў Гродна і ўсіх раёнах вобласці праз «Белсаюздрук», гандлёвую сетку, грамадскіх распаўсюднікаў, а таксама існуе падпіска па ўсёй Беларусі.
Remove ads
Зноскі
- Вечерний Гродно (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2018. Праверана 4 ліпеня 2018.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads