Вечерний Могилёв

рэгіянальная грамадска-палітычная газета From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Вечерний Могилёв» (бел.: Вячэрні Магілёў) — магілёўская рэгіянальная грамадска-палітычная газета. Выдавалася ў 1992—2025 гадах. Выходзіла на рускай мове. Заснаваў журналіст Аляксандр Санчук.

Хуткія факты «Вечерний Могилёв», Тып ...

Змяшчала матэрыялы пра грамадска-палітычнае і культурнае жыццё Магілёва, крымінальную хроніку, спартыўныя навіны, абвесткі, праграму тэлевізіі, рэкламу і г.д.

Прыкладна з 2013 года газета пачала супрацоўніцтва з расійскімі арганізацыямі. Пасля гэтага ў газеце публікаваліся гамафобныя і антысеміцкія артыкулы[1]. У 2020 годзе выйшаў артыкул супраць выкарыстання беларускай мовы, дзе беларуская мова называлася «гаворкай» (руск.: наречие), аўтаркай выступіла актывістка рашысцкага Нацыянальна-вызвольнага руху[2]. У канцы 2010‑х гадоў дзяржаўныя органы сталі знаходзіць у матэрыялах газеты экстрэмізм[3].

3 кастрычніка 2025 года галоўны рэдактар выдання Надзея Леўчанка паведаміла, што гэта газета больш выходзіць не будзе[4].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads