Віа дзі Рыпета

From Wikipedia, the free encyclopedia

Віа дзі Рыпетаmap
Remove ads

Віа дзі Рыпета (Via di Ripetta) — вуліца ў цэнтры Рыма, якая злучае П'яцца дэль Попала са скрыжаваннем вуліц Віа дэла Скрофа, Віа дзі Монтэ Брыянца і Віа дэла Фантана дзі Баргезэ. Нароўні з Віа дэль Корса і Віа дэль Бабуіна з'яўляецца адным з прамянёў, якія ідуць на поўдзень ад П'яцца дэль Попала. Да вуліцы можна дабрацца са станцый Фламіна — П'яцца-дэль-Попала і Спанья Лініі A Рымскага метрапалітэна.

Хуткія факты Віа дзі Рыпета Рым, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Гісторыя

Віа дзі Рыпета існавала яшчэ ў канцы I стагоддзя да н.э. Напачатку XVI стагоддзя вуліца была адбудавана па загаду Папы Рымскага Льва X і стала назвацца Віа Леаніна (Via Leonina). У 1704 годзе на Тыбры быў пабудаваны порт Рыпета, тады ж вуліца набыла сваю сучасную назву. Порт быў разбураны ў 1893 годзе для пабудовы моста Кавур, а вуліца захавала імя да нашых дзён.

Славутасці

На Віа дзі Рыпета размешчаны Маўзалей Аўгуста, палац Капоні-дэла-Пальма XVI стагоддзя, будынак кансерваторыі XVII стагоддзя, Інстытут вытанчаных мастацтваў XIX стагоддзя, цэрквы Санта-Марыя-Партае-Парадзізі, Сан-Рока-ін-Аугустэа, Сан-Джыралама-дэльі-Ск'явоні.

На Віа дзі Рыпета нарадзіліся італьянскія палітыкі Элеанора Піментэл Фансека (Eleonora Pimentel Fonseca) і Анжэла Брунеці (Angelo Brunetti).

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads