Леў X
217-ы Папа Рымскі (1513—1521) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леў X (лац.: Leo PP. X, свецкае імя: Джавані Медычы, італ.: Giovanni Medici; 11 снежня 1475, Фларэнцыя — 1 снежня 1521, Рым) — Папа Рымскі з 11 сакавіка 1513 года да 1 снежня 1521 года. Апошні Папа, які не меў святога сану на момант абрання.
Remove ads
Кардынал Медычы
Джавані дэ Медычы, нарадзіўся 11 снежня 1475 года ва Фларэнцыі, у знатнай сям’і Медычы. Быў другім сынам Ларэнца Цудоўнага, уладара Фларэнцыі. Ва ўзросце 13 гадоў Папа Інакенцій VIII прызначыў юнага Джавані кардыналам-парафіянінам. У часы Папы Аляксандра VI, які пераследваў Медычы, вярнуўся ў Фларэнцыю, а затым падарожнічаў па ўсёй Еўропе. Быў у Германіі, Нідэрландах і Францыі. У 1500 годзе вярнуўся ў Рым. Прыняў удзел у бітве з французскімі войскамі пад Равенай (1512) і патрапіў у палон, з якога яму атрымалася бегчы. У тым жа годзе пасля заканчэння тэрміна выгнання сям’і Медычы з Фларэнцыі вярнуўся ў родны горад і пачаў кіраваць рэспублікай разам са сваім братам.
Remove ads
Папа Леў X
Мецэнацкая дзейнасць Льва Х была скіраваная на развіццё мастацтва, ён з’яўляўся апекуном Рафаэля.
Булы і энцыклікі
- була «Exurge Domine»
- була «Pastor aeternus gregem»
Зноскі
- BeWeB Праверана 4 лютага 2021.
- Union List of Artist Names — 2015. Праверана 22 мая 2021.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads