Вібрыёны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вібрыёны
Remove ads

Вібрыёны (Vibrio) — род бактэрый сямейства Vibrionaceae; больш за 40 відаў. Прамыя або выгнутыя палачкі (0,4-0,7 х 1,5-2,3 мкм). Рухомыя. Рухомасць забяспечваюць адзін ці некалькі жгуткоў, размешчаныя палярна (мона-і лафатрыхі). Споры і капсулы не ўтвараюць, аднак большасць відаў пакрыта звонку абалонкай, утворанай вырастам вонкавага пласта клеткавай сценкі. Паводле метаду Грама прадстаўнікі роду афарбоўваюцца адмоўна, большасць відаў аксідаза-станоўча. Сярод прадстаўнікоў роду найбольш распаўсюджаныя факультатыўныя анаэробы. У медыцынскай літаратуры апісана, што ўзнікненню і распаўсюджванню вібрыёнаў на водных аб’ектах спрыяе ўтрыманне азоту больш за 1 мг на 1 л вады, а закісленне вады наадварот вядзе да згубы мікраарганізмаў. Некаторыя прадстаўнікі роду, такія як Vibrio cholerae — галафільныя, гэта значыць могуць развівацца ў вадкіх пажыўных асяроддзях, якія змяшчаюць да 25 % NaCI.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads