Вівісекцыя

хірургічная аперацыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Вівісекцыя
Remove ads

Вівісекцыя (ад лац.: Vivus — жывы і лац.: sectio — рассячэнне) — выкананне аперацый на жывой жывёле для вывучэння функцый арганізма, дзеяння лекаў, рэчываў, распрацоўкі метадаў хірургічнага лячэння і г.д. Пры вівісекцыі даследаванне вядзецца падчас самой аперацыі — у вострым вопыце, напрыклад, з дапамогай раздражнення, перасадкі або выдалення таго ці іншага органа. У іншых выпадках, пры хранічным вопыце (пачатак гэтаму метаду паклаў І. П. Паўлаў), аперацыя служыць толькі падрыхтоўкай для далейшых даследаванняў (напрыклад, пры стварэнні фістулы сліннай залозы або страўніка). Вівісекцыя мае вялікае значэнне і ўжываецца ў медыцынскіх і фізіялагічных даследаваннях. Даследаванні праводзяць такім чынам, каб пакуты жывёл пры вівісекцыі былі мінімальнымі.

Thumb
Парася пад наркозам для навучання хірурга
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads