Вігі (ЗША)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Партыя ві́гаў (англ.: Whig Party) — адна з асноўных палітычных партый ЗША ў 1833—1856 гадах.
Амерыканская партыя вігаў была створана ў 1833 г. у процівагу Дэмакратычнай партыі і Прэзідэнту Эндру Джэксану. Першапачаткова яна яб'ядноўвала прыхільнікаў Нацыянальнай рэспубліканскай партыі, Антымасонскай партыі і некаторых дэмакратаў, незадаволеных фінансава-эканамічнай палітыкай аднапартыйцаў.
Вігі выступалі за вяршэнства закона і нязменнасць Канстытуцыі, абарону ўласнасці, падтрыманне грамадскага парадку. Іх эканамічныя патрабаванні ўключалі падтрымку адзінай фінансавай сістэмы і высокіх тарыфаў, палітыку размеркавання і федэральнага фінансавання інфраструктурных праектаў.
Палітыкі, якія балатаваліся ад партыі вігаў і займалі пасады прэзідэнтаў ЗША:
Партыя вігаў распалася пасля выбрання прэзідэнтам дэмакрата Франкліна Пірса. Яе пераемніцай лічыцца Рэспубліканская партыя.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads