Хорас Грылі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хорас Грылі (англ.: Horace Greeley; 3 лютага 1811[1][2][…], Amherst[d], Нью-Гэмпшыр — 29 лістапада 1872[1][2][…], Pleasantville[d], штат Нью-Ёрк[3]) — амерыканскі журналіст, палітычны дзеяч, сумесны кандыдат ад Ліберальна-рэспубліканскай і Дэмакратычнай партый на прэзідэнцкіх выбарах 1872 года.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і небагатых фермераў, з 1831 года жыў у Нью-Ёрку, дзе ў 1834 годзе пачаў выдаваць газету New Yorker. З 1838 года таксама выдаваў газету партыі вігаў Jeffersonian, а з 1840 года газету Log Cabin, папулярнасць якой спрыяла перамозе кандыдата ад партыі амерыканскіх вігаў Уільяма Гарысана на прэзідэнцкіх выбарах. У 1841 годзе газеты Грылі былі аб’яднаны ў New York Tribune, рэдактарам якой ён заставаўся да канца сваіх дзён.
Грылі адрозніваўся радыкальнымі поглядамі, падтрымліваючы ўтапічны сацыялізм у духу Шарля Фур’е і амерыканскага сацыяліста Альберта Брысбена, адмену рабаўладання, аграрныя рэформы (у тым ліку закон аб гомстэдах), асваенне Захаду (13 ліпеня 1865 года ў яго рэдактарскай калонцы з’явілася фраза, якая стала знакамітай: Go West, young man, go West and grow up with the country — Ідзі на захад, малады чалавек, Ідзі на захад і расці разам са сваёй краінай); ён быў праціўнікам буйнога капіталу, выступаючы супраць манаполій і перадачы зямлі ва ўласнасць уладальнікаў чыгунак, падтрымліваў павышэнне тарыфаў. З 1851 па 1862 год у яго газеце супрацоўнічалі Карл Маркс і Фрыдрых Энгельс.
Грылі быў яркай асобай, вядомай сваім эксцэнтрычнымі паводзінамі; ён заўсёды насіў з сабой парасон і нават у самае гарачае надвор’е апранаў паліто, захапляўся спірытызмам і фрэналогіяй.
З 4 снежня 1848 па 3 сакавіка 1849 грылі засядаў у Кангрэсе.
Пасля 1854 года ўзнікла Рэспубліканская партыя, New York Tribune стала яе неафіцыйным органам (і выконвала гэтую ролю яшчэ шмат дзесяцігоддзяў); Грылі па-ранейшаму адрозніваўся радыкалізмам, сцвярджаючы, што ў краіне існуе змова рабаўладальнікаў, накіраваная супраць прагрэсіўных сіл, пасля пачатку Грамадзянскай вайны заклікаў урад як мага хутчэй афіцыйна абвясціць адмену рабства, але ў 1863—1864 перайшоў на больш кампрамісныя пазіцыі, падтрымліваючы ідэю міру з Канфедэрацыя.
Пасля вайны Грылі ў асноўным знаходзіўся ў радыкальна-рэспубліканскай апазіцыі прэзідэнту Эндру Джонсану, але яго папулярнасць сярод радыкальных рэспубліканцаў упала пасля таго, як у 1867 годзе ён унёс заклад для вызвалення экс-прэзідэнта Канфедэрацыі Джэферсана Дэвіса.
Прэзідэнцкія выбары
У 1868 годзе Грылі падтрымаў кандыдатуру рэспубліканца Уліса Гранта, але неўзабаве перайшоў у лік яго крытыкаў, канчаткова парваў з радыкаламі і ў 1872 годзе ўступіў у Ліберальна-Рэспубліканскую партыю, якая адкалолася ад рэспубліканцаў. Нечакана для ўсіх, ён быў зацверджаны ліберальнымі рэспубліканцамі кандыдатам у прэзідэнты і падтрыманы Дэмакратычнай партыяй, якая не хацела распыляць наладжаны супраць Гранта электарат.
Цяпер Грылі выступаў за больш хуткае згортванне Рэканструкцыі і вывад войскаў з паўднёвых штатаў. Стала зразумела, што ён няўдалы кандыдат; пасля 1848 яму ні разу не атрымоўвалася перамагчы на выбарах, рэзкая змена поглядаў зрабіла яму рэпутацыю перабежчыка і чалавека, не годнага даверу; прыхільнікі Гранта малявалі яго дзіваком. Асабліва вызначыўся ў высмейванні Грылі вядомы карыкатурыст Томас Наст.
Нягледзячы на аб’яднанне праціўнікаў Гранта, Грылі атрымаў толькі 43,8 % галасоў, ён перамог у 6 штатах, што павінна было даць яму 66 галасоў выбаршчыкаў. Незадоўга да выбараў памерла жонка Грылі, з-за чаго ён запаў у вар’яцтва і памёр неўзабаве пасля выбараў (але да галасавання выбаршчыкаў). 3 выбаршчыкі з Джорджыі усё ж прагаласавалі за Грылі (але іх галасы былі дыскваліфікаваныя кангрэсам, па іншых крыніцах, іх бюлетэні засталіся пустымі), галасы астатніх падзяліліся паміж 4 прадстаўнікамі дэмакратычнай і Ліберальна-Рэспубліканскай партый. Яшчэ больш было названа кандыдатаў у віцэ-прэзідэнты — 8 (нягледзячы на тое, што балатаваўся ў пары з Грылі кандыдат у віцэ-прэзідэнты Бенджамін Браўн застаўся жывы).
Remove ads
Памяць
Імем Грылі названа плошча ў Нью-Ёрку. Побач з ёй, у скверы, усталяваны помнік.
Вобраз Хараса Грылі ў кіно
- «Банды Нью-Ёрка» / «Gangs of New York» (ЗША, Германія, Вялікабрытанія, Нідэрланды, Італія; 2002) рэжысёр Марцін Скарсэзэ, у ролі Хараса Грылі — Майкл Бірн.
- У адным з эпізодаў тэлесерыяла «Дні ў Даліне Смерці» ролю Хараса Грылі выканаў Пэрлі Баер.
Бібліяграфія
- Horace Greeley. An Address on Success in Business (англ.). — New York: S. S. Packard, 1867. — 31 p.
- Greeley, Horace. The American Conflict: A History of the Great Rebellion in the United States of America, 1860-64 Vol. I Архіўная копія ад 3 жніўня 2016 на Wayback Machine (1864) Vol. II Архіўная копія ад 2 красавіка 2015 на Wayback Machine (1866)
- Greeley, Horace. Recollections of a Busy Life Архіўная копія ад 13 красавіка 2021 на Wayback Machine (1868)
- Greeley, Horace. Essays Designed to Elucidate The Science of Political Economy, While Serving To Explain and Defend The Policy of Protection to Home Industry, As a System of National Cooperation For True Elevation of Labor, Boston: Fields, Osgood a Co., 1870
Remove ads
Крыніца
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads