Відзы (гміна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гміна Відзы (польск.: Gmina Widze) — колішняя вясковая гміна, што існавала да 1939 года на тэрыторыі Віленскай зямлі і Віленскага ваяводства (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў мястэчку Відзы (856 жыхароў у 1921 годзе[3][4]).
Першапачаткова тэрыторыя гміны ўваходзіла ў склад Новааляксандраўскага павета Ковенскай губерні. 31 кастрычніка 1919 года гміна ўвайшла ў склад новаўтворанага Браслаўскага павета Віленскай акругі пад кіраўніцтвам Цывільнага ўпраўлення Усходніх зямель[5][6].
20 снежня 1920 гміна ўключана ў часовую Навагрудскую акругу[7], а 19 лютага 1921 года — у Навагрудскае ваяводства[8]. З 13 красавіка 1922 года — у складзе Віленскай зямлі[9], а з 20 студзеня 1926 — у Віленскім ваяводстве[10].
У лістападзе 1939 года тэрыторыя гміны ўключана ў склад БССР, скасаваная 15 студзеня 1940 года разам з іншымі гмінамі.
Remove ads
Дэмаграфія
Паводле перапісу насельніцтва 1921 года, у гміне пражывала 9 313 чалавек. З іх 7 721 вызнаваў каталіцтва, 105 — праваслаўе, 9 — евангельскую веру, 1 119 — стараверства, 318 — іўдаізм, 41 — іслам.
Па нацыянальнай прыналежнасці 8 585 жыхароў лічылі сябе палякамі, 240 — беларусамі, 6 — немцамі, 184 — яўрэямі, 197 — літоўцамі, 91 — рускімі, 6 — эстонцамі, 3 — чэхамі і 1 — фінам. У гміне было 1 727 жылых дамоў[11].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads