Відзьмо-невідзьмо
беларуская культурная тэлевізійная праграма From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Відзьмо-невідзьмо» — беларуская культурная тэлевізійная праграма, створаная ў 1992 годзе. Упершыню выйшла ўвосень таго ж года на беларускім тэлебачанні. Аўтар і вядучы — Сяргей Філімонаў, скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1981 годзе са спецыяльнасцю «крытыка буржуазнай культуры і прапагандыста навуковага камунізму». Вядучы праграмы распавядае на беларускай мове пра жыццё сусветнага шоу-бізнесу, навінкі кінаіндустрыі, музыкі і пра дзейнасць артыстаў, а таксама культуры розных народаў.[1]
У 2002 годзе кіраўніцтва тэлеканала БТ не працягнула «дагаворныя адносіны» з аўтарамі і спыніла паказ праграмы. Але праграма не зачынілася і знайшла новае супрацоўніцтва са сталічным тэлебачаннем. Апошні выпуск «Відзьмо-невідьмо» выйшаў 24 чэрвеня 2011 года на тэлеканале СТБ.
Ад восені 2012 года «Відзьмо-невідзьмо» выходзіць на тэлеканале Белсат.
Remove ads
Зноскі
- Беларускія 90-я. Рок адусюль, беларуская мова, бчб на БТ — якім быў шоўбіз і тагачасныя медыя? . Наша Ніва (4 верасня 2022). Праверана 18 верасня 2022.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads