Сяргей Філімонаў (тэлевядучы)

беларускі тэлевядучы From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сяргей Філімонаў (5 кастрычніка 1959 — 16 лістапада 2021[1]) — беларускі тэлевядучы, знакаміты па тэлеперадачы Відзьмо-невідзьмо.

Хуткія факты Сяргей Філімонаў, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

З дзяцінства збіраў кружэлкі. Выпускнік гістфаку па спецыялізацыі «крытыка буржуазнай культуры»[2].

Нейкі час жыў у Маскве. У пачатку 1990-х вярнуўся ў Мінск, трымаў свой пункт пракату відэакасет і друкаваўся у мясцовых газетах. Яго запрасілі на БТ весці праграму пра фільмы і музыку. Назву перадачы ён прыдумаў у пераходзе падчас музычнай тусоўкі, што збіралася тады ў пераходзе на станцыі метро Акадэмія навук[3].

Беларускамоўная праграма «Відзьмо-невідзьмо» з 1992 года выходзіла на БТ, затым з 2011 года — на СТБ. За гэты час перадача стала культавай для пакалення беларусаў. У праграме абмяркоўваліся навіны і з’явы кіно, музыкі, поп-культуры і сучаснага мастацтва. З 2015 года праграма адрадзілася на «Белсаце».

Быў сярод 500 дзеячаў грамадства і культуры Беларусі, якія звярнуліся да прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайце з-за пытання перапахавання парэшткаў паўстанцаў 1863—1864 гадоў, павешаных царскімі ўладамі[4].

Памёр ва ўзросце 62 гадоў.

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads