Відэахостынг
вэб-сервіс, які дазваляе загружаць і праглядываць відэа ў браўзеры From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Відэахостынг — вэб-сэрвіс, які дазваляе загружаць і праглядаць відэа ў браўзеры, напрыклад, праз адмысловы прайгравальнік. Большасць падобных сэрвісаў не прадастаўляюць відэа, паводле прынцыпу «кантэнт генерыруе карыстальнік» (User-generated content). Відэахостынгі сталі набіраць папулярнасць разам з распаўсюджваннем шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт і развіццём цвёрдых дыскаў, на якіх захоўваюцца вялізныя аб’ёмы інфармацыі.
Remove ads
Спецыялізацыя
Большасць відэахостынгаў тэматычна не абмяжоўваюць напаўненне. Аднак некаторыя відэахостынгі займаюць спецыялізаваныя сектары, прапануючы тэматычныя парталы. Асаблівае месца займае SciVee — сэрвіс публікацыі навуковага і навукова-папулярнага відэакантэнту, а таксама тэкставых вынікаў даследаванняў у дадатак да яго.
Прававыя аспекты
У той час, як на некаторых сайтах праводзіцца жорсткі кантроль запампаваных файлаў (як, напрыклад, на Вікісховішчы, дзе захоўваецца мноства свабодных ролікаў), многія відэахостынгі адчуваюць праблемы, звязаныя з тым, што карыстальнікі ўкладаюць відэафайлы, не з’яўляючыся іх праваўладальнікамі.
Тэмпы росту аб’ёму і трафіка
У канцы 2007 года трафік YouTube перасягнуў сумарны трафік на тэрыторыі ЗША ўзору 2000 года[1][2]. У канцы 2008 года YouTube і Hulu перасягнулі гэты паказчык у два разы[1].
Зноскі
- Эксперты: Интернет ожидают пробки, как на дорогах (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2008.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads