Віктар Іванавіч Іўчанкаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віктар Іванавіч Іўчанкаў (28 чэрвеня 1962, в. Хадынічы, Кобрынскі раён) — беларускі мовазнавец і журналіст. Загадчык кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Доктар філалагічных навук (2004), прафесар (2005).

Хуткія факты Віктар Іванавіч Іўчанкаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Навуковая дзейнасць

Скончыў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (філалагічны факультэт, спецыяльнасць «Руская мова і літаратура», 1985), Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР (аспірантура, 1988). Павышаў кваліфікацыю за мяжой: у ЗША (1995), Польшчы (1999), Швецыі (2002, 2007, 2009), Францыі (2003).

З 1989 года працуе ў БДУ, пачаў сваю кар’еру з пасады дацэнта. У 1996 годзе стаў загадчыкам кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі БДУ. Член Беларускага саюза журналістаў з 1994 года. У 2000-х гадах працаваў саветнікам міністра адукацыі Беларусі[2].

Займаецца даследаваннем стылістыкі беларускай і рускай мовы, прысвяціў манаграфіі вывучэнню стыляў Уладзіміра Караткевіча і рускага пісьменніка Юрыя Казакова. Навуковыя інтарэсы: лінгвістыка публіцыстычнага тэксту, дыскурсны аналіз СМІ, стылістыка, арфаграфія.

Заснаваў у Беларусі навуковую школу дыскурснага аналізу СМІ. Яго праца «Дыскурс беларускіх СМІ. Арганізацыя публіцыстычнага тэксту»[3] дала старт фарміраванню ў мовазнаўстве і журналістыцы новага кірунку — лінгвістыкі публіцыстычнага тэксту. Апублікаваў у прэсе больш за 200 матэрыялаў па праблемах адукацыі, навукі і выхавання. З 1990 г. з-пад яго пяра выходзяць у друк артыкулы па пытаннях правапісу («Чырвоная змена», «Звязда», «Народная газета», «Настаўніцкая газета», «СБ. Беларусь сегодня», «Літаратура і мастацтва», «Крыніца», «Роднае слова», «Беларуская мова і літаратура», «Пачатковая школа», «Пралеска» і інш.). Адзін з асноўных распрацоўшчыкаў праекта новай рэдакцыі «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2006—2008 гг.). Аўтар больш як 380 навуковых і метадычных прац.

Remove ads

Узнагароды і прэміі

  • Ганаровая грамата Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку (1996);
  • Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1998);
  • Нагрудны знак «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1999);
  • Падзяка Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1992);
  • Прэмія спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2003);
  • Нагрудны знак «Выдатнік друку Рэспублікі Беларусь» (2006);
  • Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2008, 2012);
  • Ганаровая грамата Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2008);
  • прэмія Беларускага саюза журналістаў «Залатое пяро» за лепшую журналісцкую працу (2011);
  • прэмія імя У. І. Пічэты (2011);
  • Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2012);
  • Падзяка Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2012);
  • медаль Францыска Скарыны (2021)[4].
Remove ads

Асноўныя працы

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads