Віктар Іванавіч Баранаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віктар Іванавіч Баранаў (нар. 14 верасня 1936, в. Коўчыцы 2, Гомельская вобласць) — беларускі мастак, працуе ў жанрах пейзажа і нацюрморта.

Хуткія факты Віктар Іванавіч Баранаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 14 верасня 1936 года ў вёсцы Коўчыцы 2 Гомельскай вобласці. Скончыў завочны Народны ўніверсітэт мастацтваў імя Н. Крупскай у Маскве ў 1966 годзе. Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1967 года[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1995 года[1].

Жыве ў г. Светлагорску Гомельскай вобласці[1].

Творчасць

Працуе ў галіне станковага жывапісу, пераважна ў жанрах пейзажа і нацюрморта. Асноўныя творы: палотны «Лета прайшло», «Адліга», «Канец лета», «Пераправа на Бярэзіне», «Зімовы вечар», «Перад навальніцай», «Родныя мясціны», «Сланечнікі», «Белы бэз»; серыя «Сялянскі нацюрморт»[1].

Творы мастака знаходзяцца ў Музеі гісторыі г. Светлагорска[1].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads