Віктар Іванавіч Баркоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віктар Іванавіч Баркоўскі (6 (19) студзеня 1900, Мінск — 26 студзеня 1982, Масква, СССР) — мовазнавец, прафесар (1930), член КПСС (з 1947), доктар філалагічных навук (1950), чл.-кар. АН СССР (1958), чл.-кар. Германскай АН у Берліне (ГДР, 1967), ганаровы доктар філасофіі (ГДР, 1967), чл.-кар. Акадэміі навук і літаратуры ў Майнцы (ФРГ, 1969), акадэмік АН СССР (1972).
Remove ads
Біяграфія
Яго бацька, Іван Адамавіч Баркоўскі (1855—1905), выкладчык старажытных моў, незадоўга да скону прыняў сан праваслаўнага святара. У 1918 годзе Віктар Баркоўскі заканчвае з залатым медалём Другую кішынёўскую гімназію (1918).
У 1919 г. паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта і быў прызваны на ваенна-марскую службу ды накіраваны на эканамічны факультэт Гаспадарчай акадэміі РСЧА і Флота, але вучобы ва ўніверсітэце не пакінуў, нават зрабіў паведамленне «Дуэль і смерць М. Ю. Лермантава». У 1921 г. займае пасаду памочніка начальніка аддзела ўпраўлення вышэйшымі марскімі вучэбнымі ўстановамі. У 1921—1922 гадах памочнік начальніка аддзела Штаба камандуючага марскімі сіламі РСФСР. Тады ж ён бярэцца шлюбам са старэйшай за сябе Наталляй, дачкой славутага беларускага мовазнаўцы Яўхіма Карскага і заканчвае этнолага-лінгвістычны факультэт Петраградскага ўніверсітэта (1923), дзе спецыялізаваўся (пад кіраўніцтвам Карскага) па мове старажытнарускіх помнікаў.
У 1930—1950 гг. працаваў у Магілёўскім (выступаў па пытаннях рэформы беларускага правапісу), Наўгародскім, Яраслаўскім, Сімферопальскім педагагічных інстытутах, Львоўскім універсітэце. З 1950 г. у Інстытуце мовазнаўства АН СССР (у 1954—1960 дырэктар). З 1960 г. у інстытуце рускай мовы АН СССР.
Даследчык гістарычнай граматыкі і дыялекталогіі ўсходне-славянскіх моў. Аўтар прац аб мове Суздальскага летапісу і наўгародскіх грамат на бяросце, па гісторыі вывучэння беларускай мовы, навукова-біяграфічных артыкулаў пра акадэміка Я. Карскага, рэдактар яго твораў «Белоруссы» і «Труды по белорусскому и другим славянским языкам» (1962).
Галоўны рэдактар часопісаў «Русский язык в школе» і «Русская речь», першы намеснік старшыні савецкага камітэта славістаў. Узнагароджаны ордэнам Леніна.
Remove ads
Творы
- Синтаксис древнерусских грамот. [ч. 1-2] Москва. — [Львов] 1949—1958.
- Использование диалектных данных в трудах по историческому синтаксису восточнославянских языков. Москва. 1958.
- Сравнительно-исторический синтаксис восточнославянских языков. Типы простого предложения. Москва. 1968.
- Бессоюзные сложные предложения, сопоставляемые со сложноподчиненными. Москва. 1972.
- Синтаксис сказок. Русско-белорусские параллели. Москва. 1981
Remove ads
Зноскі
- Успенский В. А. Серебряный век структурной, прикладной и математической лингвистики в СССР и В. Ю. Розенцвейг: Как это начиналось (заметки очевидца), The “silver age” of structural, applied, and mathematical linguistics in the USSR and V. Yu. Rosenzweig: how it all began (notes of an eyewitness) // Очерки истории информатики в России — Новосибирск: 1998. — С. 301. — ISBN 5-7692-0101-0
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads