Віктар Іванавіч Карзюк

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віктар Іванавіч Карзюк (нар. 4 красавіка 1945, в. Петрашунцы, Валожынскі раён, Мінская вобласць) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1994), прафесар (1995), акадэмік НАН Беларусі (2014, прыкладная матэматыка[1]; чл.-кар. з 1996).

Хуткія факты Віктар Іванавіч Карзюк, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў БДУ (1966), дзе і працуе: у 1984—1992 і з 1996 года па цяперашні час загадчык кафедры матэматычнай фізікі, адначасова з 1975 года намеснік дэкана, у 1979-96 гадах дэкан факультэта прыкладной матэматыкі, затым — факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі. У 1996—2001 гадах прарэктар Белдзяржуніверсітэта, у 2002—2005 гадах рэктар Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі, з 2001 года загадчык аддзела матэматычнай фізікі Інстытута матэматыкі НАН Беларусі.

Remove ads

Навуковы ўклад

Навуковыя працы па ўраўненнях матэматычнай фізікі. Распрацаваў метад энергетычных няроўнасцяў і аператараў асераднення зменнага кроку, што дазволіла атрымаць новыя вынікі ў дыферэнцыяльных раўнаннях з частковымі вытворнымі. Доктарская дысертацыя прысвечана метаду энергетычных няроўнасцяў і аператараў асераднення ў тэорыі лінейных межавых задач для дыферэнцыяльных раўнанняў з частковымі вытворнымі.

Аўтар больш за 200 навуковых прац.

Падрыхтаваў 9 кандыдатаў навук, двое з яго вучняў абаранілі доктарскія дысертацыі.

Навуковыя працы

  • Энергетическое неравенство для граничной задачи гиперболического уравнения с волновым оператором 3-го порядка // ДУ. 1991. Т. 27, № 6;
  • Первая смешанная задача для линейного гиперболического уравнения второго порядка с однородными условиями в случае нецилиндрической области // ДУ. 1992. Т. 28, № 5;
  • Граничная задача для уравнения Манжерона третьего порядка // ДУ. 1997. Т. 33, № 12;
  • Метод энергетических неравенств и операторов осреднения // Вестник БГУ. Серия 1. 1996. № 3;
  • Mollifiers with Variable Step in the Theory of Boundary Problem for Partial Differential Equations // Cambridge Scientific Publishers 2006. Cottenham, Cambridge. ISBN 1-904868-41-X
Remove ads

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads