Віктар Іванавіч Краўчанка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віктар Іванавіч Краўчанка (нар. 1952, Магілёў) — беларускі спецыяліст у галіне рэсурсазберагальных тэхналогій, кампазіцыйных матэрыялаў і трыбалогіі. Кандыдат тэхнічных навук (2002), прафесар. Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі. Дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Белкард» (інфарм. на 2014 г.). Ганаровы прафесар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь (2001).
Remove ads
Remove ads
Біяграфія
У 1975 годзе скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут па спецыяльнасці «Будаўнічыя і дарожныя машыны і абсталяванне». У 2002 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме "Структура і тэхналогія кампазіцыйных матэрыялаў для канструкцый карданных перадач серыі « Белкард-2000».
З’яўляецца сааўтарам звыш 50 аб’ектаў прамысловай уласнасці, якія ахоўваюцца патэнтамі Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Украіны, Еўразійскай патэнтнай арганізацыі.
Remove ads
Узнагароды
Званне Ганаровага прафесара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прысвоена ў 2007 годзе[1].
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads