Віктар Іванавіч Несцяровіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віктар Іванавіч Несцяровіч (1 верасня 1956, в. Макарычы Старадарожскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі мовазнавец, кандыдат філалагічных навук (1983), дацэнт (1984).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў МДПІ імя А. М. Горкага (1977), аспірантуру (1983), навуковыя кіраўнікі — прафесар Ф. М. Янкоўскі, доктар філалагічных навук А. К. Антановіч. Настаўнік (з 1977), у Віцебскім дзяржаўным універсітэце (з 1978), загадчык кафедры беларускай мовы (1983—1993), дэкан факультэта беларускай філалогіі і культуры (1993—2014), дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства (з 2014).
Кірункі навуковай дзейнасці: мова кітабаў беларуска-літоўскіх татар. Сааўтар школьных падручнікаў па беларускай мове.
Remove ads
Асноўныя працы
Асабістыя
- Стараславянская мова : Уводзіны. Фанетыка : вучэб. дап. для студэнтаў філал. спецыяльнасцей. – Віцебск, Выд-ва Віцеб. дзярж. ун-та, 2000. – 85 с.
- Старажытныя рукапісы беларускіх татар (Графіка. Транслітарацыя. Агульная характарыстыка мовы. Фразеалогія) : манаграфія. — Віцебск: Віцеб. дзярж. ун-т імя П. М. Машэрава, 2003. — 103 с.
- Гістарычная граматыка беларускай мовы: Уводзіны. Фанетыка : вучэбна-метадычны комплекс. – Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2017. – 144 с.
- “Мірадж-намэ” з Кітаба Абрагіма Хасяневіча (1832) : манаграфія. – Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2025. – 326 с. : іл.
У сааўтарстве
- Беларуская мова. 4 кл. (1989, 1991, 1993).
- Беларуская мова. 5 кл. (1992, 1994, 1998, 2001, 2002, 2008, 2014).
- Беларуская мова. 11 кл. (1999).
- Адваротны слоўнік беларускай мовы (1994).
- Русско-белорусский словарь: информатика, телекоммуникации и связь, физика (2022).
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads