Старадарожскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Старадаро́жскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Старыя Дарогі.

Хуткія факты Старадарожскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Старадарожскі сельсавет мяжуе з Новадарожскім, Палажэвіцкім, Дражнаўскім, Языльскім сельсаветамі Старадарожскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старадарожскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старадарожскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Слуцкага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Старадарожскага раёна. У 1967 годзе ў склад Палажэвіцкага сельсавета перададзена вёска Шчыты[1].

Remove ads

Населеныя пункты

У склад сельсавета ўваходзяць 12 населеных пунктаў:

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1724 чалавекі[2], з іх 92,7 % — беларусы, 5,5 % — рускія, 0,9 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 1676 чалавек[4].

Вытворчая сфера

  • Старадарожскае лясніцтва ДВЛГУ «Старадарожскі вопытны лясгас»
  • ЛДД-683 ДЭУ-68
  • ААТ «Старадарожскае»
  • ТАА «Шапчыцы-агра».

Сацыяльна-культурная сфера

  • Ахова здароўя: тры фельчарска-акушэрскіх пункта ў аг. Старыя Дарогі і Шапчыцы, в. Макарычы.
  • Адукацыя: две дашкольныя установы ў аг. Старыя Дарогі і Шапчыцы.
  • Культура: Старадарожскі сельскі цэнтр культуры і адпачынку, бібліятэка-клуб у аг. Шапчыцы, бібліятэка ў аг. Старыя Дарогі.

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 і 25 мая 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 18 (1176).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads