Віктар Іванавіч Шорыкаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віктар Іванавіч Шорыкаў (нар. 1950, г. Маларыта, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Хуткія факты Віктар Іванавіч Шорыкаў, Старшыня Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта ...
Remove ads

Біяграфія

У 19661971 гадах вучыўся ў Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце па спецыяльнасці «будаўнічыя і дарожныя машыны і абсталяванне». У 19711973 гадах служыў у радах Савецкай Арміі. У 2006 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай».

У 19731976 гадах працаваў інжынерам, старэйшым інжынерам Магілёўскага завода прылад для падрыхтоўкі першаснай інфармацыі, у 19761978 гадах начальнік бюро па новай тэхніцы, у 19781985 гадах начальнік цэха (з 1981 года — Магілёўскі завод «Тэхнапрыбор»). У 19851991 гадах дырэктар Магілёўскага завода «Чырвоны металіст». З ліпеня 1991 па 2002 года генеральны дырэктар «Тэхнапрыбора».

З 4 сакавіка 2002 года па 8 снежня 2009 года займаў пасаду старшыні Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны ў 1981 годзе Граматай Вярхоўнага Савета БССР, у 1982 годзе — знакам «Выдатнік прыборабудавання», у 1999 годзе — прысвоена званне «Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь».

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads