Віктар Антонавіч Ламака
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віктар Антонавіч Лама́ка (29 жніўня 1910, Дубіцкая Слабада, Мінскага раёна — 5 сакавіка 2001, Глыбокае) ― заслужаны лесавод Рэспублікі Беларусь, заснавальнік Глыбоцкага дэндрарыя.
Remove ads
Біяграфія
Выхоўваўся ў шматдзетнай сялянскай сям’і. Пасля школы вучыўся ў Магілёўскім землеўпарадкавальным тэхнікуме, у Гомельскім лесатэхнічным інстытуце.
Ваяваў у Чырвонай Арміі, атрымаў раненне недалёка ад Берліна.
Пачаў працаваць у кастрычніку 1945 года ў Глыбоцкім лясгасе. У 1977 годзе за арганізацыю і вырошчванне пасадачнага матэрыялу і стварэнне лесанасенных плантацый В. А. Ламака быў узнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР, а ў 1983 годзе — другім медалём, як стваральнік дэндралагічнага сада. У 1986 годзе па просьбе настаўнікаў Слабадской СШ Шаркаўшчынскага раёна ён распрацаваў праект міні-дэндрасада памяці І. П. Сікоры[1].
У 1990 годзе В. А. Ламака выдаў аўтарскую кнігу «Дэндралагічны сад Глыбоцкага лясгаса». Вынікам творчай працы стаў фотаальбом «Глыбоцкаму вопытнаму лясгасу — 60 год», у які ўвайшло каля 300 здымкаў розных гадоў з апісаннем асноўных этапаў развіцця лясгаса і яго дасягненні за гэты перыяд.
Пры лясгасе створаны музей прыроды, дзе значная частка экспазіцыі прысвечана дзейнасці Віктара Антонавіча[2]
Remove ads
Зноскі
- Он памятник себе воздвиг… но не простой, а дендрологический(недаступная спасылка). Аргументы и факты в Беларуси. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
- Ламака Віктар Антонавіч . Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць.(недаступная спасылка)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads