Віктар Аркадзевіч Белы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віктар Аркадзевіч Бе́лы (сапраўднае імя — Давыд Аронавіч Бе́лы; 14 студзеня 1904, г. Бярдзічаў, Украіна — 6 сакавіка 1983) — кампазітар, педагог, музычны публіцыст. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1955), народны артыст Расіі (1980). Кандыдат мастацтвазнаўства (1935), прафесар (1941). Аўтар знакамітай песні «Арляня».

Хуткія факты Віктар Аркадзевіч Белы, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 14 (1) студзеня 1904 года ў Бярдзічаве. Неўзабаве сям’я пераехала ў Васількаў. Бацька — Арон Самуілавіч Белы, урач, загінуў на фронце ў Першую сусветную вайну, маці — піяністка.

У 1929 годзе скончыў Маскоўскую кансерваторыю імя П. І. Чайкоўскага па класе кампазіцыі (вучыўся ў Г. Э. Канюса, М. Я. Мяскоўскага і М. С. Жыляева). Член Проколл (1925—1929) і РАМП (1929—1932). У 1931 годзе — рэдактар часопіса «За пралетарскую музыку».

У 1935—1948 гадах — выкладчык МДК імя П. І. Чайкоўскага (прафесар з 1941 года). У 1939—1948 гадах — член СК СССР. Кандыдат мастацтвазнаўства (1941).

У 1942—1948 гадах — адказны сакратар аргкамітэта СК СССР. У 1949—1952 гадах — прафесар па класе кампазіцыі Беларускай кансерваторыі імя А. В. Луначарскага. У 1954—1958 гадах — в. а. сакратар праўлення СК СССР. У 1957—1973 гадах — галоўны рэдактар часопіса «Музычнае жыццё». З 1974 года — кансультант і член рэдкалегіі часопіса «Музычнае жыццё».

Памёр 6 сакавіка 1983 года. Пахаваны на Данскіх могілках у Маскве.

Remove ads

Сям’я

  • Жонка — музыкавед В. П. Расіхіна.
    • Сыны — фізік Віктар Віктаравіч Белы (быў у шлюбе з дзіцячай пісьменніцай С. Л. Пракоф’евай); матэматык Глеб Віктаравіч Расіхін.

Творчасць

Сярод твораў: вакальна-сімфанічныя паэма «Галодны паход» (1931), камерна-інструментальныя творы, у т.л. 4 санаты для фартэпіяна, вакальныя цыклы «Вайна» і «Свяціць заўсёды», музыка да спектакляў драматычнага тэатра, песні. Звяртаўся да беларускай паэзіі (песня «Маленькі лётчык» на верш Я. Купалы «Хлопчык і лётчык»), беларускага музычнага фальклору (фартэпіянныя п’есы «Беларускія напевы», «Беларуская калыханка і жартоўная», «Беларуская прэлюдыя»). Дзяржаўная прэмія СССР (1952).

Узнагароды і прэміі

Зноскі

  1. Чувашская энциклопедияЧувашское книжное издательство, 2006. — 2567 с. — ISBN 978-5-7670-1471-2
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q4517503'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q19909792'></a>
  2. Viktor Arkadyevich, Viktor Aronovich, Виктор Аркадьевич, Давид Аронович Bely // Musicalics
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q63484499'></a>
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads