Віктар Арміцкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Віктар Арміцкі
Remove ads

Віктар Рудольф Арміцкі (да 1924 года Нусбаўм; польск.: Wiktor Rudolf Ormicki); 1 студзеня 1898, Кракаў — 17 верасня 1941, канцлагер Маўтхаўзен) — польскі географ, картограф, прафесар і выкладчык вышэйшых навучальных устаноў: Кракаўскага Ягелонскага ўніверсітэта, Вольнага універсітэта ў Варшаве, Сілезскага інстытута педагогікі ў Катавицах, Вышэйшай камерцыйнай школы ў Кракаве і Львоўскага ўніверсітэта. Прызнаны спецыяліст па эканамічнай геаграфіі і дэмаграфіі.

Хуткія факты Віктар Арміцкі, Дата нараджэння ...

6 лістапада 1939 у ліку 200 польскіх прафесараў Арміцкі быў арыштаваны немцамі і адпраўлены ў Заксенхаўзен. Увесну 1940 года пасля пратэстаў, у тым ліку Ватыкану, некаторыя з іх з-за дрэннага стану былі вызваленыя з лагера. Арміцкага, у якога немцы знайшлі яўрэйскія карані, перавялі спачатку ў Дахау, а затым у Маўтхаўзен.

У лагеры працягваў чытаць лекцыі вязням. Ва ўмовах канцлагера, холаду і недаядання, ён не адмовіўся ад навуковай працы, напісаў працу «Аб пытаннях засялення зямнога шара». Перад смерцю паспеў перадаць сшыткі са сваёй працай зняволеным немцам, якім было загадана забіць прафесара.

В. Арміцкі быў павешаны ў верасні 1941 года ў канцлагеры Маўтхаузен.

Remove ads

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #1034848194 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
  2. Room of Names
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107185294'></a>

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads