Віктар Барысавіч Яржэмбіцкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віктар Барысавіч Яржэмбіцкі (7 мая 1945, станіца Арджанікідзеўская, Інгушэція, Расія — 13 чэрвеня 2004) — беларускі спецыяліст у галіне цвердацельнай электронікі і вымяральнай тэхнікі. Доктар фізіка-матэматычных навук (1994), прафесар.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізіка», 1967), Фізіка-тэхнічны інстытут АН СССР (аспірантура, 1970).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (1971—1979, старшы навуковы супрацоўнік), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1979, прыборабудаўнічы факультэт, кафедра «Інфармацыйна-вымяральная тэхніка і тэхналогіі», прафесар, у 1979—1986 — загадчык кафедры «Паўправадніковая мікра- і нанаэлектроніка», 1996—1997 — кафедры «Інфармацыйна-вымяральная тэхніка»).
Навуковыя інтарэсы: фізіка і тэхналогія матэрыялаў, прыбораў і ўстройстваў электроннай, Інфармацыйна-вымяральнай тэхнікі.
Remove ads
Бібліяграфія
- Неравновесные процессы в поверхностно-барьерных структурах при комбинированных внешних воздействиях и приборы на их основе : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 05.27.01 / Яржембицкий Виктор Борисович. — Минск, 1995.
- Изыскание и исследование некоторых инфракрасных полупроводниковых фотографических систем с управляемой чувствительностью : автореферат диссертации … кандидата физико-математических наук : 01.04.10 / Виктор Борисович Яржембицкий. — Минск, 1973.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads