Прыборабудаўнічы факультэт БНТУ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прыборабудаўнічы факультэт БНТУ (ПБФ БНТУ) — адзін з факультэтаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Гісторыя

Развіццё аптычнай прамысловасці ў БССР зрабіла неабходным падрыхтоўваць ў рэспубліцы інжынерных кадраў для прыборабудавання. У 1976 годзе ў Беларускім політэхнічным інстытуце быў створаны оптыка-механічны факультэт. У сувязі з далейшым пашырэннем пераліку запатрабаваных прыборабудаўнічых спецыяльнасцей у 1978 годзе быў адкрыты інжынерна-фізічны факультэт. У 1984 годзе оптыка-механічны і інжынерна-фізічны факультэты былі аб’яднаны ў адзін — інжынерна-фізічны, які ў наступным годзе быў перайменаваны ў прыборабудаўнічы факультэт.
Remove ads
Склад факультэта
Факультэт мае ў сваім складзе наступныя кафедры:
- Інжынерная матэматыка
- Інфармацыйна-вымяральная тэхніка і тэхналогіі
- Канструяванне і вытворчасць прыбораў
- Лазерная тэхніка і тэхналогія
- Мікра- і нанатэхніка
- Стандартызацыя, метралогія і інфармацыйныя сістэмы
- Эксперыментальная і тэарэтычная фізіка
Дэканы
- Аляксандр Міхайлавіч Малярэвіч (2010-?)
- Аляксандр Іванавіч Свістун (з 2017)
Спасылкі
- Прыборабудаўнічы факультэт БНТУ Архівавана 17 чэрвеня 2020. на сайце БНТУ
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads