Віктар Нічыпаравіч Дашук
беларускі кінарэжысёр, сцэнарыст, аператар, журналіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ві́ктар Нічы́паравіч Дашу́к (нар. 16 верасня 1938, Валокі, Палеская вобласць) — беларускі кінарэжысёр-дакументаліст. Народны артыст Беларускай ССР (1990).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 16 верасня 1938 года ў в. Валокі Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці.
Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1960), Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве (аддзяленне кінарэжысуры, майстэрня Л. Траўберга, 1967).
З 1960 года працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм»: быў адміністратарам, асістэнтам аператара, кінарэжысёра; з 1963 года — рэжысёр, аператар, сцэнарыст у дакументальным і мастацкім кіно. Стварыў студыю «Спадар Д.» (1993—2005). Выконваў абавязкі прафесара Беларускай акадэміі мастацтваў, кіраўнік майстэрні рэжысуры дакументальнага кіно (1989—1993).
Жанаты, мае дваіх дзяцей і дваіх ўнукаў.
Remove ads
Творчасць
Па ўласных сцэнарыях зняў больш за 80 твораў (у т. л. злабаднеўныя дакументальныя фільмы «Ноч доўгіх нажоў», «Рэпартаж з клеткі для трусоў»). Выступае з публіцыстычнымі артыкуламі.
Фільмаграфія
- Дом (1970)
- Безумству храбрых (1970)
- Даўным-даўно скончаны бой (1970)
- Зязюля кукавала… (1972)
- Біяграфія паланэза ля мінор (1973)
- Я з вогненнай вёскі (1975—1978)
- Развітанне (1980)
- У вайны не жаночы твар (1980—1984)
- Труба (1981)
- Дзевяноста шостая восень (1981)
- Васіль Быкаў. Узыходжанне (1984)
- Двое на востраве слёз (1987, маст. фільм)
- Чурбанаў і іншыя (1989)
- Форс-мажор (1990)
- Віцебская справа (1989—1991)
- Салодкая атрута кахання (1995, х/ф)
- Паміж Сатаной і Богам (1997)
- Ноч доўгіх нажоў (1998) — забаронены ў Беларусі
- Рэпартаж з клеткі для трусоў (2000) — забаронены ў Беларусі
- Дэкамерон па-беларуску (2003)
- Magnum misteria (2004)
- Леанiд Левiн. Вайна i любоў (2006)
Узнагароды
- Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1976);
- Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977);
- Дзяржаўная прэмія СССР (1985) — за цыклы фільмаў «Я з вогненнай вёскі» і «У вайны не жаночы твар»;
- Народны артыст Беларускай ССР (1990);
- першыя прэміі на кінафестывалях у Фрунзэ, Кіеве, Таліне, Любліне;
- ганаровы дыплом журы 42-га Міжнароднага кінафестывалю ў Кракаве (2003);
- прыз «Срэбны голуб» на Міжнародным фэсце ў Лейпцыгу (1984) — за фільм «Я сустрэў вас».
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads