Віктар Елісеевіч Цішчанка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віктар Елісеевіч Цішчанка (нар. 15 сакавіка 1927, в. Бярозкі, Хоцімскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1969), прафесар (1971).

Хуткія факты Віктар Елісеевіч Цішчанка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Львоўскі політэхнічны інстытут (кваліфікацыя «Інжынер-эканаміст», 1951), Маскоўскі нафтавы інстытут імя І. М. Губкіна (кваліфікацыя «Інжынер-геолаг», 1956), Маскоўскі інстытут нафтахімічнай і газавай прамысловасці імя І. М. Губкіна (аспірантура, 1959).

Працаваў у трэсце «Захсібнафтагеафізіка» (г. Цюмень, 1951—1956, інжынер-эканаміст, начальнік планавага аддзела), Уфімскім нафтавым інстытуце (з 1960, кафедра эканомікі, арганізацыі і планавання нафтавай прамысловасці, з 1961 — загадчык кафедры), Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (1983—1995, кафедра бухгалтарскага ўліку, кантролю і аналізу гаспадарчай дзейнасці, у 1986—1992 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: эканоміка паліўна-энергетычнага комплексу.

Remove ads

Узнагароды

Званні «Заслужаны дзеяч навукі Башкірскай АССР» (1974), «Заслужаны дзеяч навукі РСФСР» (1976).

Бібліяграфія

  • Эффективность производства нефтегазоразведочных работ и пути ее повышения : автореферат диссертации … доктора экономических наук : 594 / Тищенко Виктор Елисеевич. — Москва, 1968.
  • Показатели эффективности геологопоисковых работ на нефть и газ и пути их повышения : автореферат диссертации … кандидата экономических наук / Тищенко В. Е. — Москва, 1959.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads