Калінінская акруга

акруга з цэнтрам у г. Клімавічы From Wikipedia, the free encyclopedia

Калінінская акруга
Remove ads

Калі́нінская акру́га (у тагачаснай прэсе і афіцыйных дакументах назва акругі на беларускай мове падавалася як «Калінаўская», «Калінаўшчына» і г.д., замест «Калінінская») — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у ліпені 1924 — чэрвені 1927 гадоў. Цэнтр — горад Клімавічы. Плошча 8371 км², насельніцтва 401,1 тыс. чал. (1924 г.).

Хуткія факты Калінінская акруга, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Калінінская акруга ў 1925 годзе

Калінінская акруга ўтворана 17 ліпеня 1924 года ў складзе БССР. Уключала 10 раёнаў:

Раёны 20 жніўня 1924 года падзелены на 126 сельсаветаў. У склад акругі ўваходзілі: 1 горад (Мсціслаў) і 6 мястэчак (Касцюковічы, Клімавічы (з 3 ліпеня 1925 года горад), Краснаполле, Крычаў, Хоцімск, Чэрыкаў (з 3 ліпеня 1925 года горад)). 9 чэрвеня 1927 года акруга скасавана, Бялынкавіцкі, Касцюковіцкі, Клімавіцкі, Краснапольскі, Крычаўскі, Мілаславіцкі, Хоцімскі і Чэрыкаўскі раёны далучаны да Магілёўскай акругі, Мсціслаўскі і Расненскі раёны — да Аршанскай акругі.

Remove ads

Іншае

Акруга была названа ў гонар «усесаюзнага старасты» Міхаіла Калініна.

Акруговая газета — «Наш працаўнік».

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
  • Калінінская акруга // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 4. Кадэты — Ляшчэня / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. — С. 28. — ISBN 985-11-0041-2.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads