Віктар Кліма

From Wikipedia, the free encyclopedia

Віктар Кліма
Remove ads

Віктар Кліма (ням.: Viktor Klima, нарадзіўся 4 чэрвеня 1947, Швехат) — аўстрыйскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.

Хуткія факты Віктар Кліма, 20-ы федэральны канцлер Аўстрыі ...
Remove ads

Біяграфія

Віктар Кліма працягнуў палітыку «вялікай кааліцыі», сфармаваў кабінет з прадстаўнікоў дзвюх найбуйнейшых партый краіны сацыял-дэмакратычнай і кансерватыўнай Аўстрыйскай народнай партыі. Віцэ-канцлерам ў кабінеце Клімы стаў лідар кансерватараў Вольфганг Шусель.

Урад Клімы актыўна праводзіў прыватызацыю дзяржаўнага сектара эканомікі і зрабіў шэраг крокаў па ператварэнні «сацыяльна арыентаванай» эканамічнай палітыкі ў больш ліберальную. Менавіта з адмовай ад сацыяльна арыентаванай палітыкі звязваецца падзенне папулярнасці сацыял-дэмакратаў у іх традыцыйнага працоўнага электарату.

У выніку сацыял-дэмакраты атрымалі паразу на ўсеагульных выбарах у кастрычніку 1999 года. У выніку Аўстрыйская народная партыя змагла памяняць партнёра па кааліцыі на Аўстрыйскую партыю свабоды і сфармаваць кансерватыўны кабінет, які ўзначаліў Вольфганг Шусель.

Remove ads

Зноскі

  1. Viktor Klima // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  2. Viktor Klima // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107343683'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads