Вольфганг Шусель

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вольфганг Шусель
Remove ads

Вольфганг Шусель (ням.: Wolfgang Schüssel; нар. 7 чэрвеня 1945, Вена) — аўстрыйскі палітык хрысціянска-дэмакратычнай скіраванасці, Федэральны канцлер Аўстрыі з 7 чэрвеня 2000 па 11 студзеня 2007.

Хуткія факты Вольфганг Шусель, 21-ы федэральны канцлер Аўстрыі ...
Remove ads

Біяграфія

У 1968—1975 гадах — сакратар парламенцкай групы Аўстрыйскай Народнай партыі (АНП). 24 красавіка 1989 года стаў міністрам эканамічных спраў у кааліцыі ўрада Аўстрыйскай Народнай партыі і Сацыял-дэмакратычнай партыі Аўстрыі, які ўзначальваў лідар апошняй Франц Враніцкага. 22 красавіка 1995 года Шусель быў абраны лідарам АНП, і 4 траўня стаў віцэ-канцлерам і міністрам замежных спраў, захаваўшы гэтыя пасты i ў наступным ўрадзе Віктара Кліма. Пасля парламенцкіх выбараў 1999 года Шусель сфармаваў урад разам з нацыяналістычнай Аўстрыйскай партыяй свабоды, якую ўзначальваў Ёрг Хайдэр, што пацягнула шырокі рэзананс у Еўропе. 2000 стаў першым федэральным канцлерам ад АНП за 30 гадоў. Па выніках разгромных для АПС парламенцкіх выбараў 2003 АНП ўмацавала свае пазіцыі ва ўрадзе. Пасля расколу АПС у красавіку 2005 года Шусель сфармаваў ўрад з гайдераўсай BZÖ. У 2006 годзе ў краіне адбыліся чарговыя парламенцкія выбары, а 31 снежня таго ж года памерла міністр унутраных спраў Лізе Пракоп, у выніку чаго 3 студзеня 2007 Шусель прынёс прысягу як яе пераемнік. 11 студзеня было сфарміравана ўрад вялікай кааліцыі СПА і АНП, які ўзначаліў сацыяліст Альфрэд Гузенбауэр. Шусель таго ж года сышоў у адстаўку з пасады лідара АНП, а яго пераемнікам і новым віцэ-канцлерам стаў Вільгельм Мольтерер. Шусэль застаўся дэпутатам Нацыянальнага савета, дзе з 2006 года кіруе парламенцкай групай АНП.

Remove ads

Зноскі

  1. Wer ist Wer
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21857797'></a>
  2. Wolfgang Schüssel // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #12074225X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 сакавіка 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads