Віктар Іосіфавіч Кураш

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віктар Іосіфавіч Кураш (нар. 28 красавіка 1958, в. Юхнавічы, Дзяржынскі раён) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 28 красавіка 1958 года ў в. Юхнавічы Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці[1].

У 1983 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працоўную дзейнасць пачаў у 1983 годзе, працаваў на выкладчыцкай працы, у камсамольскіх органах у г. Мінску, у 1986—1995 гг. — памочнікам намесніка старшыні Мінгарвыканкама. З 1995 па 2007 гг. займаў пасаду начальніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама[1].

У 2000 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[1].

З 2007 па 2013 гадах працаваў намеснікам Міністра культуры Рэспублікі Беларусь. З 2015 года — дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь[1].

З 14 сакавіка 2017 года[1][2] па 18 студзеня 2023 года[3] працаваў дырэктарам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

  1. Біяграфія. Кураш Віктар Іосіфавіч. Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
  2. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 сакавіка 2017 г. № 199
  3. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 студзеня 2023 г. № 45
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads