Віктар Аляксандравіч Ляхар
беларускі гісторык, мастак, геральдыст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ві́ктар Алякса́ндравіч Ля́хар[4] (нар. 1965, Брэст[5], Беларуская ССР) — беларускі гісторык, мастак, геральдыст. Эксперт у галіне гістарычнай і сучаснай геральдыкі, ваеннай сімволікі і атрыбутыкі. Стваральнік дзясяткаў гербаў населеных пунктаў Беларусі, эмблем, сцягоў[6].
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
Скончыў брэсцкую школу № 10. Працаваў маляром на брэсцкім заводзе «Тэкстыльмаш»[6].
У 1987 годзе скончыў Львоўскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча[7] па спецыяльнасці «культпрасветработнік». На вайсковай службе ў СССР, а пасля ў Беларусі займаўся распрацоўкай ваеннай сімволікі, атрыбутыкі, рэканструкцыяй даспехаў і вайсковай формы[6].
Быў ваенным мастаком, начальнікам аддзела ілюстрацый і афармлення ў часопісе «Армия», намеснікам начальніка Ваеннага інфармацыйнага агенцтва Узброеных сіл Беларусі «Ваяр»[6]. Падпалкоўнік запасу.
У 2001—2018[8] гадах уваходзіў у склад Геральдычнай рады пры Прэзідэнце Беларусі[6].
Член Беларускага саюза журналістаў і Міжнароднага саюза дызайнераў[6].
Аўтар шматлікіх прац у геральдыцы[9][10][11][12], сімволіцы, атрыбутыцы і вопратцы дзяржаўных устаноў[13][14][15] і грамадскіх аб’яднанняў.
Remove ads
Палітычны пераслед
Праз распачаты пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года тэрор супраць любой нелаяльнасці да рэжыму Лукашэнкі і пагрозы Віктар Ляхар быў вымушаны выехаць з Беларусі ў Польшчу. У 2021 годзе з бібліятэк Беларусі загадалі прыбраць ягоныя кнігі «Ваенныя героі Беларусі. Гісторыя. Сімвалы. Колеры» і «Ваенная сімволіка Беларусі. Штандары і мундзіры», бо ў іх быццам бы ўтрымліваецца «антыдзяржаўная прапаганда»[16]. 18 красавіка 2022 года суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў кнігу «Ваенная гісторыя Беларусі. Героі. Сімвалы. Колеры» экстрэмісцкай[17].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» (2003)[6].
Бібліяграфія
- «7 битв 2-й мировой» (2010, у суаўт.)
- «7 битв белорусского воинства» (2010)
- «7 битв Белой Руси» (2010, у суаўт.)
- «Твои сыновья, Беларусь!: XII―XVIII вв.» (2010, у суаўт.)
- «Военная символика белорусов: знамёна и мундиры» (2014)
- «Военная история Беларуси: герои, символы, цвета» (2019)
- «Ваенная гісторыя Беларусі: героі, сімвалы, колеры» (2019)
- «Сражение со звездой: символика, атрибутика, униформа, знаки различия антисоветских формирований на территории Беларуси в годы Второй мировой войны» (2018)
- «Служить Беларуси! Иллюстрированная история» (2020)
- «Современный мундир Беларуси: о современной форменной одежде различных ведомств» (2020)
- «Символы ада. Войска НКВД и СС» (2020)
- Удзел у калектыўных працах
- Беларусь геральдычная. Мінск, 2014; 2020.
- Современная геральдика Беларуси. Минск, 2012; 2014.
- Ваенная энцыклапедыя Беларусі. Мінск, 2010.
- 7 битв Белой Руси. Минск, 2010.
- Твои сыновья, Беларусь!: XII—XVIII вв. Минск, 2010.
- Ваяры Белай Русі. Мінск, 2006.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads