Віктар Мітрафанавіч Пузікаў

вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віктар Мітрафанавіч Пу́зікаў[1] (7 верасня 1928 — 25 чэрвеня 2001) — вучоны, філосаф і культуролаг, кандыдат філасофскіх навук (1958), прафесар (1978), Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1975).

Хуткія факты Віктар Мітрафанавіч Пузікаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Балотнікі (Шумілінскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь). У 1953 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1957 года ў Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі, дзе ў 1960—1972 і 1987—1996 гадах загадваў лабараторыяй, а ў 1968—1979 гадах — прарэктар. У 1979—1987 годзе займаў пасаду рэктара Мінскага інстытута культуры. У 1987—2001 гадах В. М. Пузікаў зноў у Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі на пасадзе загадчыка кафедры.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Займаўся вывучэннем пытанняў гісторыі філасофіі і сацыялогіі, асветы і культуры Беларусі. Сярод апублікаваных прац:

  • Новыя матэрыялы аб дзейнасці Сімеона Полацкага // Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1957. — № 4. — С. 71—78.
  • Очерки истории философской и социологической мысли в Белоруссии (до 1917 года). — Мн., 1973 (у сааўтарстве);
  • Гісторыя культуры Беларусі. — Мн., 1993. (разам з У. У. Качаноўскім);
  • Философия: Курс лекций. — Мн., 1995. (у сааўтарстве).
Remove ads

Узнагароды і званні

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads