Віктар Міхайлавіч Прохараў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віктар Міхайлавіч Прохараў (21 верасня 1918, Старыя Дарогі — 21 жніўня 1978) — беларускі ўрач-хірург. Заслужаны ўрач Беларускай ССР (1975)[2].

Хуткія факты Віктар Міхайлавіч Прохараў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 21 верасня 1918 года ў Старых Дарогах ў сялянскай сям’і.

У 1941 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. На франтах Вялікай Айчыннай вайны ўзначальваў аперацыйна-перавязачны ўзвод медыка-санітарнага батальёна, працаваў вядучым хірургам асобнага медыка-санітарнага батальёна і палявога рухомага шпіталя, 1941—1946.

Аспірант Інстытута тэарэтычнай і клінічнай медыцыны АН БССР, 1947—1949; асістэнт кафедры шпітальнай хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута, 1949—1954. Прысуджана вучоная ступень кандыдата медыцынскіх навук, 1952; дацэнт кафедры шпітальнай хірургіі, 1954—1968; зацверджаны ў вучоным званні дацэнта, 1956. Загадчык 1-й кафедры шпітальнай хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута, 1968—1978[2].

Памёр 21 жніўня 1978 года.

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads