Старыя Дарогі

горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Старыя Дарогіmap
Remove ads

Стары́я Даро́гі[3] (трансліт.: Staryja Darohi) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, на рацэ Салянка. Адміністрацыйны цэнтр Старадарожскага раёна. Месціцца за 148 км на паўднёвы ўсход ад Мінска. Чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы — Асіповічы. Праз горад праходзіць аўтамабільная дарога Бабруйск — Слуцк.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Афіцыйная гістарыяграфія прыпісвае гораду гісторыю суседняга мястэчка Старыя Дарогі, якое месціцца за 2 км на ўсход ад горада. Але паводле карт на тэрыторыі сучаснага горада да 1865 года не існавала паселішчаў[4]. Найбольш верагодна, засяленне тэрыторыі пачалося каля 1896 года разам з будаўніцтвам чыгуначнай станцыі.

Першы пісьмовы ўспамін пра сяло Дарогі ў складзе Глускай воласці Слуцкага княства датуецца 1524 годам[5]. У розныя часы мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Гальшанскіх, Хадкевічаў, Алелькавічаў.

Пад 1582 Дарогі згадваюцца як мястэчка на Слуцка-Бабруйскім гасцінцы. У 1612 мясцовасць перайшла да Радзівілаў. У сяр. XVII ст. Дарогі сталі цэнтрам воласці. Станам на 1647 у мястэчку было 95 дамоў. У Трынаццацігадовую вайну (16541667) Дарогі значна пацярпелі ад маскоўскіх захопнікаў. На 1668 тут засталося 34 двары, 3 вуліцы, сядзібы з жылымі і гаспадарчымі пабудовамі.

У кан. XVII ст. за 6 км на ўсход з’явілася яшчэ адно паселішча Дарогі і мястэчка пачалі зваць Старыя Дарогі. У 16951744 гадах мясцовасць знаходзілася ў ліку Нойбургскіх маёнткаў. У 1791 мястэчка ўвайшо ў склад Случарэцкага павета[5].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Старыя Дарогі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. Статус паселішча панізілі да вёскі, якая з 1828 знаходзілася ва ўладанні Вітгенштэйнаў. У 1846 Старыя Дарогі перайшлі ў дзяржаўны скарб. Станам на 1886 тут было 40 двароў, паштовая станцыя. У 1896 за 2 км на захад ад вёскі збудавалі станцыю на вузкакалейнай чыгунцы мясцовага значэння Асіповічы — Старыя Дарогі, якую ў 1915 падоўжылі да Слуцка. Чыгункай на Асіповічы вывозілі лесаматэрыялы. Вакол новай станцыі паступова сфарміравалася новае паселішча, якое дала пачатак сучаснаму месту. У 1897 у Старых Дарогах працавалі лесапільны і фанерны заводы. У 1914 тут адкрылася народнае вучылішча.

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 Старыя Дарогі займалі нямецкія войскі. З 20 жніўня 1919 да ліпеня 1920 вёску кантралявалі польскія войскі. У 1921 Старыя Дарогі сталі цэнтрам Новадарожскай воласці, 17 ліпеня 1924 — Старадарожскага раёна Слуцкай акругі (25 снежня 196230 ліпеня 1966 уваходзілі ў склад Слуцкага раёна). З 9 чэрвеня 1927 да 26 ліпеня 1930 вёска знаходзілася ў Бабруйскай акрузе. 3 ліпеня 1925 Старыя Дарогі зноў атрымалі статус мястэчка. Станам на 1933 тут працавалі электрастанцыя, лесапільня «Пралетарый» і цагельня. 20 лютага 1938 Старыя Дарогі ўвайшлі ў склад Мінскай вобласці, а 27 верасня таго ж года атрымалі статус горада. У Другую сусветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 28 чэрвеня 1944 горада знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

28 красавіка 1996 Старыя Дарогі атрымалі гарадскі герб. 10 ліпеня 2001 у месце адкрыўся Палац культуры. 24 лістапада 2007 на тэрыторыі прыватнага музея адбылося ўрачыстае адрыццё першага ў Беларусі помніка ўдзельнікам Слуцкага збройнага чыну[6].

Remove ads

Насельніцтва

Remove ads

Эканоміка

У горадзе прадпрыемства харчовай, лёгкай прамысловасці. Гасцініца «На ростанях».

Культура

Thumb
Моладзевы цэнтр «Юнацтва»

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом культуры, народны драматычны тэатр, Старадарожскі раённы гісторыка-этнаграфічны музей. Дзейнічае прыватны музей Анатоля Белага (гл. Старадарожскі мастацкі музей).

Адукацыя

У Старых Дарогах працуюць 3 сярэднія школы, гімназія, спартыўная школа, школа мастацтваў, дзіцячы дом, 6 дашкольных устаноў.

Медыцына

Медыцынскія паслугі аказваюць гарадскія бальніца і паліклініка.

Турыстычная інфармацыя

Спыніцца можна ў гасцініцы «На ростанях»[13].

Славутасці

Страчаная спадчына

У 1920-я ў Старых Дарогах існавалі царква, касцёл, сінагога і некалькі малітоўных дамоў[14].

Remove ads

Галерэя

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads