Віктар Ніканавіч Вінаградаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віктар Ніканавіч Вінаградаў (3 лістапада 1933, в. Замасточча, Гарадоцкі раён) — беларускі матэматык. Кандыдат педагагічных навук (1968), прафесар (1977). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1976)[1].
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Віцебскае мастацка-графічнае педвучылішча (1953) і Полацкі педагагічны інстытут (1957). З 1957 года ў Віцебскім педагагічным інстытуце: старшы выкладчык, загадчык кафедры, прарэктар, з 1978 па 1997 год рэктар інстытута[1].
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы па методыцы выкладання начартальнай геаметрыі і чарчэння ў ВНУ і сярэдняй школе. Адзін з аўтараў і рэдактараў падручніка «Чарчэнне ў сярэдняй школе» (1969, неаднаразова перавыдаваўся, перакладзены на 20 моў), аўтар курса для педінстытутаў «Начартальная геаметрыя» (1997)[1], адзін з аўтараў «Методыкі навучання чарчэнню» (1990), «Слоўніка-даведніка па чарчэнні» (1993), і іншых[2].
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі і «Знак Пашаны», медалямі[2].
Зноскі
- Виноградов Виктор Никонович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 114. — 737 с.
- Вінаградаў Віктар Ніканавіч(недаступная спасылка)
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads