Віктар Паўлавіч Міхайлаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віктар Паўлавіч Міхайлаў (13 снежня 1949, Вілейка, Мінская вобласць — 20 лютага 2001) — беларускі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1989), прафесар (1994).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (фізічны факультэт, 1972).
Працаваў у Інстытуце электронікі АН БССР (1972—1974, стажор-даследчык), Беларускім дзяржаўным універсітэце (1974—1993, Навукова-даследчы інстытут прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі, навуковы супрацоўнік, з 1990 — загадчык лабараторыі), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1993, Міжнародны лазерны цэнтр, у 1993—1999 — дырэктар цэнтра, адначасова прыборабудаўнічы факультэт, кафедра «Лазерная тэхніка і тэхналогія», у 1996—2001 — загадчык кафедры).
Памёр 20 лютага 2001 года, пахаваны ў г. Ньютан, штат Масачусетс, ЗША.
Навуковыя інтарэсы: лазерная фізіка.
Remove ads
Бібліяграфія
- Твердотельные лазеры с пассивной синхронизацией мод и управляемыми временными характеристиками излучения : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 01.04.04 / Михайлов Виктор Павлович. — Минск, 1989.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads