Віктар Уладзіміравіч Ерафееў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віктар Уладзіміравіч Ерафееў (19 верасня 1947, Масква) — сучасны расійскі пісьменнік.
Remove ads
Біяграфія
Сын савецкага дыпламата Уладзіміра Іванавіча Ерафеева. Частка дзяцінства правёў з бацькамі ў Парыжы.
У 1970 годзе скончыў філалагічны факультэт МДУ, у 1973 годзе — аспірантуру Інстытута сусветнай літаратуры.
Вядомасць атрымаў пасля публікацыі эсэ пра творчасць маркіза дэ Сада ў часопісе «Пытанні літаратуры».
У 1975 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Дастаеўскі і французскі экзістэнцыялізм», якая выйшла ў 1991 годзе ў ЗША ў выглядзе асобнай кнігі.
У 1979 годзе за арганізацыю ў самвыдаце непадцэнзурнага альманаха «Метропаль» быў выключаны з Саюзу пісьменнікаў, а яго бацьку, які раней прыкрываў сына, знялі з пасады пастаяннага прадстаўніка СССР пры міжнародных арганізацыях у Вене. Да 1988 года Віктара Ерафеева не друкавалі ў СССР.
Remove ads
Зноскі
- Wiktor Wladimirowitsch Jerofejew // Brockhaus Enzyklopädie
- abART Праверана 1 красавіка 2021.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #104361395 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads