Ордэн Мастацтваў і літаратуры
ордэн Францыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ордэн Маста́цтваў і літарату́ры (фр.: L'Ordre des Arts et des Lettres) — ведамасная ўзнагарода Францыі, якая знаходзіцца ў распараджэнні Міністэрства культуры Францыі. Нярэдка выкарыстоўваецца іншы варыянт перакладу назвы ўзнагароды: ордэн Маста́цтваў і (вы́танчанай) славе́снасці.
Remove ads
Гісторыя
Ордэн Мастацтваў і літаратуры — адна з чатырох ведамасных узнагарод (ордэн Акадэмічных пальмаў, ордэн Сельскагаспадарчых заслуг і ордэн Марскіх заслуг), захаваных пры ордэнскай рэформе 1963 года, якая скасавала шматлікія ведамасныя ордэны заслуг на карысць аднаго новазаснаванага ордэна «За заслугі».
Ордэн быў заснаваны дэкрэтам № 57-549 ад 2 мая 1957 года з мэтай узнагароджання «асоб, якія вызначыліся сваімі дасягненнямі ў мастацкай або літаратурнай галіне або ўкладам, які яны ўнеслі ў распаўсюджванне мастацтва і літаратуры ў Францыі і ў свеце»[1]. Рашэнне аб узнагароджанні прымае Міністр культуры і камунікацый Францыі пры садзейнічанні Савета ордэна. Савет складаецца з 8 членаў «па праве» (міністр і начальнікі ўпраўленняў і ўстаноў Міністэрства культуры і сувязі) і 8 членаў, якія назначаюцца на 3 гады Міністрам (1 член Савета ордэна Ганаровага легіёна і 7 заслужаных дзеячаў культуры і камунікацый).
У статут ордэна некалькі разоў уносіліся змены, у асноўным адносна складу Рады ордэна і памераў штогадовых квот на лік узнагароджанняў.
Remove ads
Ступені ордэна
Ордэн Мастацтваў і літаратуры складаецца з трох ступеней:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads