Віктар Уладзіслававіч Эйсымонт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віктар Уладзіслававіч Эйсымонт (руск.: Виктор Владиславович Эйсымо́нт; 1904, Гродна —1964) — савецкі кінарэжысёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1957). Лаўрэат трох Сталінскіх прэмій другой ступені (1942, 1947, 1951). Член ВКП(б) з 1945 года.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 7 (20) снежня 1904 года ў Гродне.
У 1930 годзе скончыў Ленінградскі інстытут сцэнічнага мастацтва.
Пасля заканчэння інстытута працаваў памочнікам рэжысёра на фільмах «Златыя горы», «Сустрэчны», «Сяброўкі», «Сябры».
У 1939 годзе зняў свой першы самастойны фільм «Чацвёрты перыскоп» пра падкопы ананімнага ворага падчас вучэнняў савецкіх падводных лодак.
У траўні 1941 года на экраны выйшаў яго фільм «Франтавыя сяброўкі», прысвечаны Фінскай кампаніі. У самым пачатку Вялікай Айчыннай вайны зняў кароткаметражны працяг гэтага фільма пад назвай «Сяброўкі, на фронт!», а для «Баявога кіназборніка № 2» — навелу «Адзін з многіх».
Памёр 31 студзеня 1964 года. Пахаваны на Новадзявочых могілках (участак № 6).
Remove ads
Зноскі
- Bibliothèque nationale de France Viktor Eisymont // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads