Віктар Юзафавіч Янчэўскі

дэпутат Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі І склікання ад Мінскай губерні From Wikipedia, the free encyclopedia

Віктар Юзафавіч Янчэўскі
Remove ads

Віктар Юзафавіч Янчэўскі (1858, Магілёўская губерняне раней за 1922) — польскі землеўдалальнік і палітык, дэпутат Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі І склікання ад Мінскай губерні.

Хуткія факты Віктар Юзафавіч Янчэўскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Магілёўскай губерні[1]. Выпускнік гімназіі ў горадзе Ялец Арлоўскай губерні, якую скончыў з залатым медалём. Затым скончыў юрыдычны факультэт Кіеўскага універсітэта са ступенню кандыдата права. З 1883 г. пераехаў у Мінск, дзе служыў прысяжным павераным.

З 1892 г. гласны, пазней старшыня Мінскай гарадской думы. Быў ініцыятарам праектаў па ўраўнаванні правоў польскай і яўрэйскай моў з рускай, па ўстанаўленні ў Мінску ўніверсітэта і рамеснага вучылішча. Адзін з арганізатараў Мінскага гарадскога крэдытнага таварыства, старшыня яго назіральнага камітэта. Быў ініцыятарам заснавання ў Мінску публічнай бібліятэкі, вылучыў на гэта ўласныя сродкі. Перадаў бібліятэцы ў дар каля 1600 тамоў розных твораў на розных мовах[2]. Кіраваў дзейнасцю шэрагу мінскіх гарадскіх камісій.

Падчас рэвалюцыі 1905—1907 гг. узначаліў камісію ў складзе 9 чалавек для падрыхтоўкі петыцыі на імя імператара Мікалая ІІ з прапановамі аб удасканаленні дзяржаўнага ладу Расійскай імперыі, якая пачала дзейнічаць 28 лютага 1905 г. На працягу сакавіка 1905 г. камісія правяла некалькі пасяджэнняў, аднак у далейшым яе праца была спынена паводле рашэння губернскіх уладаў. 6-8 ліпеня 1905 г. прадстаўляў Мінск на усерасійскім з’ездзе земскіх і гарадскіх органаў самакіравання ў Маскве, працаваў у камісіях па ўскраінным пытанні, па пытанні аб выпрацоўцы праекта выбарчага закона. Увайшоў у склад Канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі народнай свабоды, у красавіку 1905 г. арганізаваў і узначаліў аддзяленне партыі ў Мінску.

14 красавіка 1906 г. абраны ў Дзяржаўную думу I склікання ад агульнага складу выбаршчыкаў Мінскага губернскага выбарчага сходу. Уваходзіў у канстытуцыйна-дэмакратычную фракцыю і ў Краёвае кола Літвы і Русі. Уваходзіў у камісію па выкананні дзяржаўнага роспісу даходаў і выдаткаў. Удзельнічаў у дэбатах па законапраекце «Аб недатыкальнасці асобы». Пакінуў свой подпіс пад «Выбаргскай адозвай», выдадзенай 9 (22) ліпеня 1906 г. шэрагам дэпутатаў у знак пратэсту супраць пасля разгону І Дзяржаўнай думы, у якой грамадства заклікалася да пасіўнага супраціўлення царскай уладзе (адмова ад выплаты падаткаў, выканання вайсковай павіннасці).

Падчас Першай сусветнай вайны намеснік старшыні Мінскага Саюза гарадоў[3]. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года абраны членам Мінскага камітэта грамадскай бяспекі, адыграў вялікую ролю ў стварэнні міліцыі горада, для чаго часта сустракаўся з яе кіраўніком М. В. Фрунзе[4]. 12-15 жніўня 1917 года ўдзельнічаў у працы Дзяржаўнай нарады ў Маскве. У 1919—1920 гады быў членам Мінскага аддзела польска-беларускага таварыства[4]. Далейшы лёс і дата смерці невядомыя.

Remove ads

Цікавыя факты

Захаваўся дакумент, што 7 чэрвеня 1891 года Янчэўскі звярнуўся ў Мінскую гарадскую ўправу з просьбай аб прадастаўленні яму зямельнага ўчастка для будаўніцтва двухпавярховага каменнага будынка па фасадзе на 8 вокнаў па вуліцы Петрапаўлаўскай (цяпер вуліца Энгельса). Менавіта ў былым асабняку Янчэўскага знаходзілася рэзідэнцыя генеральнага камісара Беларусі Вільгельма Кубэ. У 1976 годзе спусцелы асабняк быў узарваны[4].

Remove ads

Літаратура

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads