Віктар III

From Wikipedia, the free encyclopedia

Віктар III
Remove ads

Віктар III (лац.: Victor PP. III, свецкае імя Дэзыдэрый Эпіфані (італ.: Desiderio Epifani); 1027, Беневента — 16 верасня 1087, манастыр Монтэ-Касіна) — Папа Рымскі з 24 мая 1086 года па 16 верасня 1087 года. Паходзіў са знатнага лангабардскага роду. Паміж 1048 і 1049 гадамі перайшоў у манастыр Святой Сафіі ў Беневента, дзе прыняў пострыг з імем Дэзыдэрый. У 1055 годзе з дазволу Папы перайшоў у манастыр Монтэ-Касіна.

Хуткія факты 158-ы папа, Папярэднік ...

У сакавіку 1058 года быў узведзены ў годнасць кардынала-дыякана царквы Святых Сэргіюша і Вакха. У красавіку таго ж года ён быў абраны абатам Монтэ-Касіна. 6 сакавіка 1059 года ўзведзены ў годнасць кардынала-прасвітара царквы Святой Цэцыліі.

24 мая 1086 года абат Дэзыдэрый быў абвешчаны новым папам. Аднак яго абранне не было прызнана імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі Генрыхам IV і Дэзыдэрый быў вымушаны бегчы з Рыма, акупаванага стаўленікам імператара антыпапай Кліментам III. У сакавіку 1087 года канфлікт быў уладжаны, а Дэзыдэрый пагадзіўся заняць Папскі Прастол. Епіскапская хіратанія і інтранізацыі Віктара III адбыліся 9 мая 1087 года ў саборы Святога Пятра.

Remove ads

Зноскі

  1. autori vari Enciclopedia dei Papi — 2000.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2818964'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3725036'></a>
  2. BeWeB Праверана 12 лютага 2021.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q77541206'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads