Вікторыя-Бярэсце

жаночая гандбольная каманда From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

ЦОР «Вікторыя-Бярэсце» — жаночы гандбольны клуб з горада Брэста, Беларусь. З сезона 2007/2008 выступае ў чэмпіянаце Беларусі па гандболу сярод жанчын. Свае дамашнія матчы праводзіць у спарткомплексе «Вікторыя».

Хуткія факты Вiкторыя-Бярэсце, Поўная назва ...
Remove ads

Дасягненні

Еўрапейскія кубкі

  • Кубак Выкліку ЕГФ/Кубак Еўропы ЕГФ — 1/8 фіналу: 2011/12, 2020/21
    • Выхад у еўракубкі: Кубак Выкліку ЕГФ/Кубак Еўропы ЕГФ (6х): 2010/2011, 2013/2014, 2014/2015, 2016/2017, 2019/2020, 2020/21

Таварыскія турніры

  • Калядны турнір (02Сярэбраны прызёр Сярэбраны прызёр (2)): 2019, 2020
  • Міжнародны турнір па гандболе Варшава (02Сярэбраны прызёр Сярэбраны прызёр (2)): 2018, 2019

Іншыя дасягненні

  • Найлепшы бамбардзір Чэмпіянату Беларусі 2017: 01Чэмпіён Алена Алексяюк — 310 мячоў.
  • Лепшы гандбольны блог сезона ў Беларусі на партале tribuna.by 2019/20: 02Сярэбраны прызёр Вікторыя-Бярэсце
Remove ads

Выступленні ў Еврокубках

Больш інфармацыі Сезон, Спаборніцтва ...
  • Найлепшы бамбардзір Берасця ў еўракубках: Анастасія Сівуха — 23 мячы.
Remove ads

Статыстыка выступленняў

Галоўныя трэнеры

Больш інфармацыі Трэнер, Перыяд у клубе ...
Remove ads

Сезон 2020/21

Склад 2020/21

Больш інфармацыі Гулец, Дата нараджэння ...

Трэнерскі штаб

  • Галоўны трэнер — Козар Васіль Мікалаевіч[2]
  • Трэнер — Карпук Юрый Мікалаевіч
  • Трэнер-лекар — Кажан Аляксей Валерьевич
  • Трэнер-масажыст — Прахарэнка Кірыл Сяргеевіч

Трансферы 2020/21

Прыйшлі

  • Сцяг Украіны Васiль Козар (Галоўны трэнер)
  • Лiлiя Бурдук (Бр.) (з БНТУ-БелАЗ Сцяг Беларусі)
  • Iрына Шынкарук (Лін.)
  • Марына Суравец (Раз.)
  • Сцяг Украіны Аляксандра Жалабовiч (Л. паўс.)

Сышлі

  • Карпук Юрый Мiкалаевiч (Галоўны трэнер)
  • Шатохiна Вiкторыя (Кр.)
  • Оськiна Iрына (Раз.)
  • Удавiчэнка Марыя (Бр.)

Кубак Еўропы ЕГФ

Бярэсце з-за пандэміі каронавіруса пачало свой шлях у Кубку Еўропы ЕГФ з трэцяга кваліфікацыйнага раўнда (1/16 фіналу), дзе па выніках лёсавання сустрэлася з KHF Istogu Рэспубліка Косава з Косава. Па просьбе Istogu абодва матчы прайшлі ў Косаве. Першы матч прайшоў 21 лістапада, Бярэсце ў ім саступіла 30:33, другі матч прайшоў 22 лістапада і завяршыўся перамогай Бярэсця 32:28, што дазволіла выйсці ў стадыю 1/8 фіналу Кубка ЕГФ.

Па выніках лёсавання Бярэсцю трэба было згуляць супраць Галічанкі з Львова Украіна, па просьбе ўкраінскага клуба абодва матчы прайшлі ў Львове. Першы матч прайшоў 16 студзеня, Бярэсце ў ім саступіла 26:32, другі матч адбыўся 17 студзеня і гэтак жа скончыўся перамогай Галічанкі з лікам 16:29.

З-за пандэміі Бярэсце адправілася ў Львоў у вельмі ўсечаным складзе. Такім чынам, пасля двух паражэнняў на стадыі 1/8 Бярэсце завяршыла еўрасезон. Выніковы лік 104:122, найлепшы снайпер Бярэсця ў еўракубках — Анастасія Сівуха (23 мячы).

Чэмпіянат Беларусі

У адрозненне ад сезону 2019/20, сезон 2020/21 быў цалкам дагуляны.

У сезоне 2020/21 у чэмпіянаце прыняло ўдзел 8 каманд з усіх абласцей Беларусі. Паміж сабой каманды згулялі 4-кругавы турнір, кожная каманда правяла 28 матчаў. У 28 матчах Бярэсце закінула 908 мячоў (3-ці паказчык у чэмпіянаце), прапусціўшы пры гэтым 806 мячоў. Найлепшымі снайперамі каманды сталі:

  • 1. Анастасія Сівуха — 177 мячоў.
  • 2. Ірына Шынкарук — 163 мячы.
  • 3. Алёна Алексяюк — 125 мячоў.

Самая працяглая серыя перамог — 7 матчаў з 14 кастрычніка па 14 лістапада. Бярэсце ў сезоне 2020/21 — адна з трох каманд, якая абыграла ўсе каманды чэмпіянату (разам з БНТУ і Гомелем).

Ні аднаго матчу ў сезоне 2020/21 не было згуляна ўнічыю. Самы паспяховы месяц у сезоне — кастрычнік: 5 матчаў — 5 перамог, 166 мячоў закінута, 125 мячоў прапушчана. Лепшымі снайперамі месяцаў станавіліся:

  • 1. Ірына Шынкарук (кастрычнік — 37, снежань — 23, люты — 47, травень — 17)
  • 2. Анастасія Сівуха (верасень — 13, лістапад — 15, красавік — 16)
  • 3. Бардзіян / Алексяюк (сакавік — 23)

Па выніках чэмпіянату Беларусі Бярэсце заняло 3-е месца, упершыню з 2017 года заваяваўшы бронзу чэмпіянату краіны. Анастасія Сівуха і Ірына Шынкарук былі выбраны ў сімвалічную зборную чэмпіянату па выніках сезону па сваіх пазіцыях.

Remove ads

Сезон 2019/20

Чэмпіянат Беларусі

У Чэмпіянаце Беларусі ў сезоне 2019/20 было закінута 658 галоў. Найлепшым бамбардзірам у саставе каманды стала Дар’я Свідуновіч — 108 мячоў.

Выніковае месца каманды ў сезоне 4-е, тым самым Берасцейкі паўтарылі вынікі 2011, 2014 і 2015 гадоў, калі таксама былі ў квартэце наймацнейшых.

Самым паспяховым месяцам у сезоне для «Бярэсця» стаў люты, калі было закінута 122 галы. Больш за ўсіх галоў за адну гульню закінула Дар’я Свідуновіч — 11, у дамашнім матчы супраць РЦАР-БНТУ. З 7 месяцаў сезона ў Чэмпіянаце Дар’я Свідуновіч была найлепшым бамбардзірам 3 разы (кастрычнік — 23, лістапад — 20 і люты — 25), Дыяна Бярынчык стала найлепшым бамбардзірам двойчы (снежань — 7 і сакавік — 22), Анастасія Сівуха і Ганна Бардзіян па аднаму разу (верасень — 12 і студзень — 30 адпаведна).

Кубак Беларусі

Кубак Беларусі завяршыўся для каманды Юрыя Карпука ў снежні 2019 года, калі Бярэсце спачатку дома, а потым на выездзе саступіла Гараднічанцы, тым самым не здолеўшы прайсці далей стадыі 1/4 фіналу. Такое ўжо здаралася ў гісторыі клуба ў 2010, 2011, 2013, 2018, 2020 гадах.

У першым матчы Бярэсце закінула 24 мячы, у другім 30, разам у кубку Беларусі было 54 мячы. У першым матчы 1/4 фіналу лепшым бамбардзірам стала Дар’я Свідуновіч — 6 мячоў, у Гародні найлепшай стала Ганна Бардзіян — 8 галоў. Найлепшым бамбардзірам у Кубку Беларусі стала Ганна Бардзіян — 12 мячоў па суме двух сустрэч.

Калядны турнір

У студзені ў Брэсце прайшоў 2-і Калядны турнір, які сабраў чатыры каманды з 4 дзяржаў: AZS AWF Warszawa Польшча, Žalgiris Kaunas Літва, Рэал Мікалаеў Украіна і гаспадыні турніру Вікторыя-Бярэсце Беларусь.

Выніковае палажэнне каманд:

Больш інфармацыі Месца, Клуб ...
  • Індывідуальныя ўзнагароды:
  • Найлепшы брамнік — Сяменчанка Алеся (Жальгірыс)
  • Найлепшы паўсярэдні — Шыдлускітэ Клаўдыя (Жальгірыс)
  • Найлепшы вуглавы — Рабаконь Лілія (Рэал)
  • Найлепшы абаронца — Трызна Алёна (Вікторыя-Бярэсце)
  • Разыгрываючы — Бардзіян Ганна (Вікторыя-Бярэсце)
  • MVP турніру — Аксёнава Святлана (Рэал)
Remove ads

Заўвагі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads