Уладзімір Пятровіч Саўко
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Пятровіч Саўко (1963, Карэлічы, Беларусь — 20 сакавіка 2023) — беларускі гандбаліст, трэнер.
Нарадзіўся ў гарадскім пасёлку Карэлічы на Гродзеншчыне, дзе рабіў першыя гандбольныя крокі. Брамніка запрыкмеціў Анатоль Мяшкоў і ў 1980, па сканчэнню школы, запрасіў у брэсцкі «Педінстытут». Там ён вучыўся і гуляў да 1986 года, а потым вярнуўся ў Гродна і заваяваў золата чэмпіянату БССР у складзе «Прагрэсу». Але неўзабаве зноў апынуўся ў «Педінстытуце».
У 1990 стаў адным з першых легіянераў у беларускім гандболе — адправіўся выступаць за АЗС з горада Белай Падляшскай. Папазней гуляў у Польшчы за клубы з Пулаваў і Радама, а кар’еру скончыў досыць позна — у 39 гадоў. Пры гэтым паралельна ўжо пачынаў трэнераваць. У 2002 годзе браты Мяшковы ў памяць пра бацьку заснавалі ў Брэсце БГК, яго запрасілі ўстаць у руля новай каманды.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads