Фонд Вікімедыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фонд Вікімедыя
Remove ads

Фонд Вікімедыя (англ.: Wikimedia Foundation Inc.) — некамерцыйная арганізацыя, якая забяспечвае матэрыяльную аснову для шэрага інтэрнэт-супольнасцяў, што ствараюць свабодна распаўсюджваемы кантэнт, найболей вядомае з якіх — вольная энцыклапедыя «Вікіпедыя». Дзейнасць Фонду ажыццяўляецца дзякуючы добраахвотным ахвяраванням. Саму працу па стварэнні «вольнага кантэнту» (тэкстаў і малюнкаў, якія распаўсюджваюцца пад ліцэнзіямі GFDL, CC-BY(-SA), ці ж змешчаных у грамадскім набытку) і «вольнага кода» (праграмнага кода, што распаўсюджваецца па ліцэнзіі GPL) робяць добраахвотнікі з усяго свету.

Не блытайце з MediaWiki — праграмным механізмам для вэб-сайтаў, якія працуюць па тэхналогіі «вікі»
Хуткія факты Фонд Вікімедыя, Тып ...
Thumb
Фонд Вікімедыя, Сан-Францыска

Пра заснаванне фонду 20 чэрвеня 2003 года абвясціў заснавальнік ужо дзеючай тады Вікіпедыі Джымі Вэйлз.

Remove ads

Зместавыя праекты

Натхнёныя поспехам Вікіпедыі, яе ўдзельнікі прапанавалі адкрыць іншыя сайты, якія працавалі б на падобных прынцыпах для стварэння іншых выглядаў адукацыйных і даведкавых выданняў:

  • Вікіслоўнік — універсальны, шматмоўны слоўнік-тэзаўрус (са снежня 2002 г.).
  • Вікікнігі — падручнікі і дапаможнікі (з ліпеня 2003 г.).
  • Вікіцытатнік — зборнік цытат (з ліпеня 2003 г.).
  • Віківандроўкі — даведнік па падарожжам (з ліпеня 2003 г.).
  • Вікікрыніцы — лічбавая бібліятэка (з лістапада 2003 г.).
  • Вікісховішча — сховішча медыя файлаў (з верасня 2004 г.).
  • Віківіды — таксанамічны каталог біялагічных відаў (з верасня 2004 г.).
  • Вікінавіны — навіны анлайн (з лістапада 2004 г.).
  • Віківерсітэт — дыстанцыйнае навучанне (са жніўня 2006 г.).
  • Вікіданыя — база інфармацыйных элементаў (з кастрычніка 2012 г.).
Remove ads

Інфраструктура і каардынацыйныя праекты

  • МетаВікі — цэнтральны сайт для каардынацыі ўсіх вікіпраектаў і вікімедыйнай супольнасці.
  • Медыявікі — праца з Вікірухавіком.
  • Вікі-Інкубатар — пясочніца для розных моўных раздзелаў.
  • Вікітэх — тэхнічныя праекты і інфраструктура.

Рада павераных

Рада павераных (Рада давераных асоб) з’яўляецца вярхоўным органам улады Фонду, у якой цяпер 9 чалавек.

  • Майкл Сноу, старшыня (да ліпеня 2010)
  • Джымі Вэйлз, ганаровы старшыня (да снежня 2009)
  • Ян-Барт дэ Фрыдзе, віцэ-старшыня (да снежня 2009)
  • Сэмюэль Кляйн, (да ліпеня 2011)
  • Сцюарт Уэст, скарбнік (да снежня 2009)
  • Кэт Уолш (да ліпеня 2011)
  • Цін Чэнь (да ліпеня 2011)
  • Арне Клемперт (да ліпеня 2010)
  • Мэт Хэлпрын (да снежня 2009)

Рада складаецца з абраных і прызначаных членаў. Абраныя змяняюцца ў чэрвені ці ліпені, у залежнасці ад даты выбараў, прызначаныя — у снежні.

Аддзяленні фонду

Дзейнасць Фонду падтрымваецца сеткай з 41 «рэгіянальнага аддзялення» па ўсім свеце (звесткі на ліпень 2017 г.), праца якіх таксама забяспечваецца добраахвотнікамі. Існуюць «рэгіянальныя аддзяленні» ў Аўстраліі, Аўстрыі, Аргенціне, Венгрыі, Германіі, Ганконгу, Ізраілі, Інданезіі, Італіі, Нідэрландах, Нарвегіі, Польшчы, Расіі, Сербіі, Тайландзе, Украіне, Францыі, Чэхіі, Швецыі і Швейцарыі; падчас стварэння — аддзяленні ў Бразіліі і Вялікабрытаніі. Нягледзячы на выкарыстанне тэрміна «рэгіянальныя аддзяленні», гэта незалежныя арганізацыі, якія яднае з «матчыным» Фондам агульная мэта — спрыянне стварэнню і распаўсюджанню ліцэнзійна вольных адукацыйных матэрыялаў.

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. OpenCorporates — 2010. Праверана 22 лютага 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q7095760'></a>
  2. Wikipedia founder Jimmy Wales goes bananas - TelegraphThe Daily Telegraph, 2008.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q192621'></a>
  3. [Wikipedia-l Announcing Wikimedia Foundation] — 2003.
  4. Navigating the NumbersФонд Вікімедыя. Праверана 22 лютага 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q699735'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q180'></a>
  5. https://wikimediafoundation.org Праверана 6 красавіка 2022.
  6. https://wikimediafoundation.org/ar Праверана 6 красавіка 2022.
  7. https://wikimediafoundation.org/es Праверана 6 красавіка 2022.
  8. https://wikimediafoundation.org/fr Праверана 6 красавіка 2022.
  9. https://wikimediafoundation.org/de Праверана 6 красавіка 2022.
  10. https://wikimediafoundation.org/ru Праверана 6 красавіка 2022.
  11. https://wikimediafoundation.org/zh Праверана 6 красавіка 2022.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads