Віла Каліба

From Wikipedia, the free encyclopedia

Віла Калібаmap
Remove ads

Віла Каліба (польск.: Willa Koliba) — філіял Татраўскага музея, які знаходзіцца ў горадзе Закапанэ Малапольскага ваяводства, Польшча. Першы будынак закапанскага стылю, які спраектаваў польскі архітэктар і пісьменнік Станіслаў Віткевіч. Знаходзіцца на вуліцы Касцеліска, 18. Будынак уваходзіць у склад турыстычнага маршруту «Шлях драўлянай архітэктуры  (руск.)». Помнік культуры Малапольскага ваяводства.

Хуткія факты Віла Каліба, Заснаваны ...
Thumb
Інтэр'ер Вілы Каліба
Remove ads

Гісторыя

Будынак быў пабудаваны ў 1893 годзе. Яго назва паходзіць ад дыялектнага гуральскага слова «Koliba», якое азначае пастушы будан. Віла была пабудавана для землеўладальніка Зыгмунта Гнатоўскага, які першапачаткова хацеў пабудаваць простую гуральскую хату, каб размясціць у ёй сваю этнаграфічную калекцыю. Аднак, план будаўніцтва быў зменены Станіславам Віткевічам, які дадаў да будынка асобную заходнюю частку, на першым паверсе якой размясціў гасціную і спальню, а на другім паверсе — яшчэ адну спальню і пакой для прыслугі. У 1901 годзе да будынка была дададзеная яшчэ адна невялікая прыбудова.

2 мая 1983 года будынак быў унесены ў рэестр помнікаў культуры Малапольскага ваяводства пад рэгістрацыйным нумарам А-346[1].

Са снежня 1993 года ў будынку быў арганізаваны Музей закапанскага стылю імя Станіслава Віткевіча, які стаў філіялам Татраўскага музея.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads